З-за «важных інтарэсаў дзяржаўнай бяспекі» Польшча з 10 лютага бягучага года прыпыняе рух на польска-беларускім памежным пераходзе ў Баброўніках. Пра гэта ўчора паведаміў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі.
Гэта чарговы памежны пераход з Расіяй і Беларуссю, на якім часова прыпынены рух, нагадвае Business Insider.
Памежны пераход «Баброўнікі-Бераставіца», да якога вядзе рэспубліканская дарога № 65, быў адкрыты 26 сакавіка 1993 года. Паводле дадзеных падляшскага аддзела Памежнай службы, усяго ў снежні 2022 года тут мяжу перасеклі 110 тысяч 905 чалавек у абодвух напрамках.
Пасажырска-таварны памежны пераход «Баброўнікі-Бераставіца» ў Падляшскім ваяводстве з лістапада 2021 года быў адзіным аўтамабільным памежным пераходам на Падляшшы, які абслугоўваў грузавыя зносіны з Беларуссю. Як паведаміла прэс-сакратар памежнай службы лейтэнант Анна Міхальска, памежныя пераход у Кузьніцы, Палоўцах і Славатычах надалей застаюцца закрытымі.
Зараз на мяжы з Беларуссю дзейнічае памежны пераход у Тэрэспалі, які адкрыты для пасажырскага руху, і памежны пераход «Кукурыкі-Карошчын» для грузавога руху.
аз