Беларуская Служба

Эксперт: Візіт прэзідэнта ЗША ў Польшчу выключны ў розных аспектах

20.02.2023 14:01
Палякі не толькі чакаюць заяваў амерыканскага лідара, але таксама з зацікаўленнем назіраюць за асаблівымі мерамі бяспекі, якія яго суправаджаюць.
Аўдыё
  • Візіт прэзідэнта ЗША ў Польшчу выключны ў розных аспектах
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн Foto: PAP/EPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

У аўторак і сераду прэзідэнт ЗША Джо Байдэн наведае Польшчу з візітам, падчас якога сустрэнецца з прэзідэнтам Анджэем Дудам і возьме ўдзел у пазачарговым саміце Бухарэсцкай дзявяткі. Прэзідэнт ЗША таксама выступіць з прамовай у Аркадах Кубіцкага ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Жыхары Варшавы чакаюць не толькі заяваў Джо Байдэна, якія прагучаць у Польшчы. Яны цікавыя саміх мерапрыемстваў, звязаных са знаходжаннем палітыка ў Польшчы і асаблівых мераў бяспекі, якія іх суправаджаюць. Дастаткова ўспомніць пра 18-метровы браніраваны лімузін The Beast, якім Джо Байдэн будзе рухацца па Польшчы.

Візіт амерыканскага лідара ў Польшчы мае выключны характар і не толькі таму, што ён адбываецца напярэдадні гадавіны расійскай вайны ва Украіне, а Джо Байдэн наведае Польшчу другі раз на працягу года. Тры тыдні – столькі мінула з моманту прыняцца рашэння да тэрміну візіту – гэта вельмі кароткі час.

Гэта беспрэцэдэнтная падзея, кажа эксперт Вышэйшай банкаўскай школы ў Варшаве, былы амбасадар Польшчы пры ААН, эксперт па дыпламатычным пратаколе доктар Здзіслаў Рапацкі (Zdzisław Rapacki):

- Візіты амерыканскага прэзідэнта плануюцца гадамі, а прынамсі месяцамі раней. Настолькі кароткі час ад прыняцця рашэння да тэрміну візіту абгрунтаваны выключнымі абставінамі: вайной ва Украіне, роляй Польшчы як суседняй краіны, якая дарэчы аказвае Украіне вялізную падтрымку. Я прывяду словы прэс-сакратара Савета нацыянальнай бяспекі ЗША Джона Кірбі, што «Польшча баксіруе ў больш высокай вагавой катэгорыі, чым ейная». Сапраўды, тое, што робіць Польшча і палякі выклікае станоўчую рэакцыю свету. Мы паказваем, якім чынам можна дапамагаць ваенным бежанцам. Гаворка ідзе пра гуманітарную дапамогу ўкраінцам, якіх польскія сем’і прымаюць у сваіх дамах.

Замежныя візіты прэзідэнтаў ЗША заўсёды былі сур’ёзным выклікам для службаў абедзвюх краін. Напрыклад, прэзідэнт Злучаных Штатаў заўсёды за межамі тэрыторыі Белага дома падарожнічае на адмыслова распрацаваным браніраваным аўтамабілі, які называюць The Beast (звер), нагадаў эксперт:

- Гэта, перш за ўсё, выклік для дзяржавы, якая госціць лідара ЗША. Згаданая краіна з’яўляецца асноўным арганізатарам візіту. Гэта яна ў значнай ступені адказвае за бяспеку госця. Калі гаворка ідзе пра бяспеку, то тут варта згадаць супрацу амерыканскай службы Sicret Service, польскай Службы аховы дзяржавы, паліцыі і іншых службаў аховы правапарадку. Гэта таксама камунікацыйныя ўскладненні для жыхароў Варшавы. Ужо сёння многія жыхары польскай сталіцы пераселі на сродкі гарадскога транспарту.

Лімузін амерыканскага прэзідэнта змяшчае да семі чалавек. У склад кожнага прэзідэнцкага канвою ўваходзяць, як мінімум дзве аднолькавыя машыны, каб не можна было вызначыць у каторай знаходзіцца прэзідэнт. Агенты Sicret Service звычайна пастаўляюць аўтамабілі да візіту самога прэзідэнта.

Візіт такога рангу, гэта таксама выклік для дыпламатычнага пратакола, нагадвае Здзіслаў Рапацкі:

- Гэты візіт з аднаго боку складаны, а з другога – просты. Перад ім з ЗША традыцыйна прыбывае падрыхтоўчая група, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі дыпламатычнага пратакола, Sicret Service, арганізацыйных структураў і структураў па кантактах са СМІ. Яны сустракаюцца з польскімі калегамі і дэталёва абмяркоўваюць усе пытанні. У тым ліку графік і фармат сустрэчаў, харчаванне і г.д. Напрыклад, падчас візіту ў Польшчы прэзідэнт Францыі Жак Шырак піў піва падчас вячэры. Мы думалі, што ён баіцца, што ў нас няма добрай якасці віна, але пазней аказалася, што ён п’е піва таксама ў Елісейскім палацы. Тады мы зразумелі, што ён проста любіць піва.

Нягледзячы на тое, што кожны элемент замежнага візіту прэзідэнта абмяркоўваецца загадзя, то памылкі таксама здараюцца:

- Ніхто не бясхібны, памылкі здараюцца ўвесь час. Найбольш папулярныя памылкі – гэта памылкі з дзяржаўнымі сцягамі. Гаворка ідзе пра тое, што сцяг госця павінен знаходзіцца па правым баку сцяга гаспадара, то бок з перспектывы гледача па левым баку – гэта гэтак званы геральдычны правы бок. Напрыклад, падчас візіту прэзідэнта Джорджа Буша ў Польшчы, я іду да прэзідэнта і бачу ў Калоннай зале амерыканскі сцяг вісіць па правым баку – маёй перспектывы. То бок яны замененыя. Пытаюся, чаму сцягі так, і што іх трэба памяняць. Вяртаюся, а яны зноў вісяць адваротна. Пытаю чаму, адказваюць, што такім чынам загадаў кіраўнік амерыканскай місіі. Я размаўляю з ім, а ён кажа, што такім чынам сцягі віселі два тыдні таму падчас візіту польскай дэлегацыі ў Вашынгтоне. Я кажу: Так, але тады ЗША былі гаспадаром, а зараз яны госць. Ён пракансультаваўся, памяняў сцягі і папрасіў прабачэння.

Паводле эксперта, каб пазбегнуць розных памылак амерыканцы часта накіроўваюць на дыпламатычную місію ў дадзеную краіну асобы, якія маюць там свае карані. Проста яны лепш ведаюць культуру, звычаі, а часта і мову дадзенай краіны. Нагадваем, зараз амбасадарам ЗША ў Польшчы з’яўляецца Марк Бжазіньскі – сын польска-амерыканскага палітолага Збігнева Бжазіньскага, які быў дарадчыкам па нацыянальнай бяспецы 39-га прэзідэнта ЗША Джымі Картэра.

PR1/аз

Яраслаў Качыньскі: Пасля ЗША найбольшую дапамогу Украіне аказвае Польшча

20.02.2023 09:15
Другі за год візіт прэзідэнта ЗША ў Польшчы – гэта таксама вынік польскага заангажавання ў дапамогу Украіне.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыехаў у Кіеў

20.02.2023 11:30
Украіна атрымае ад нас новы пакет ваеннай дапамогі на 500 мільёнаў долараў, у тым ліку боепрыпасы для сістэм HIMARS.