Беларуская Служба

Джо Байдэн: ЗША маюць патрэбу ў Польшчы і НАТА – гэта, магчыма, самы важны хаўрус у гісторыі чалавецтва

21.02.2023 20:11
Падчас перамоваў дэлегацыі ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве Джо Байдэн заявіў, што пазіцыя палякаў беспрэцэдэнтная.
Аўдыё
  • Джо Байдэн з візітам у Польшчы
.   .      , 21  2023 .
Дж. Байдэн і А. Дуда ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве, 21 лютага 2023 г. Крыніца: Foto: Jakub Szymczuk / KPRP / twitter.com/prezydentpl

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда афіцыйна прывітаў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна на ганку Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве. Амерыканскі і польскі лідары ў вузкім коле абмяркоўвалі двухбаковыя адносіны. Потым пачаліся пленарныя перамовы дэлегацый пад іх старшынствам. Пасля гэтых перамоваў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падзякаваў палякам за падтрымку Украіны і ўкраінцаў, якія ўжо год спазнаюць варварскі напад Расіі. Падчас перамоваў дэлегацыі ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве Джо Байдэн заявіў, што пазіцыя палякаў беспрэцэдэнтная:

-Я хачу падзякаваць вам, спадар прэзідэнт, за тое, як Польшча падтрымала Украіну. Тое, што вы зрабілі, спадар прэм'ер-міністр, спадар рэзідэнт, было выключным. Сапраўды надзвычайным. У мінулым годзе я глядзеў на ўцекачоў, якія перасякалі мяжу, на твары маленькіх дзяцей, гэтых маці і жанчын, чые мужы і бацькі засталіся на вайне. Тое, як вы іх прынялі, было неверагодным. У той час вы прынялі ў Польшчы амаль два мільёны ўкраінскіх уцекачоў.

Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам амерыканскі лідар падкрэсліў, што польска-амерыканскі саюз мае вырашальнае значэнне для бяспекі ў Еўропе і ў свеце:

-Злучаныя Штаты маюць патрэбу ў Польшчы і НАТА гэтак жа, як і НАТА патрэбныя Злучаным Штаты. На мой погляд, каб мець магчымасць свабодна дзейнічаць за межамі Еўропы, мы павінны мець бяспечную Еўропу. Гэта самы важны альянс, магчыма, самы важны альянс у гісторыя. Не толькі ў сучаснай гісторыі, але ў гісторыі ўвогуле.

У Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве Джо Байдэн таксама згадаў сваю размову з папам-палякам Янам Паўлам ІІ, якая адбылася ў 1980 годзе і была цалкам прысвечаная Польшчы і ролі гэтай краіны на міжнароднай арэне:

-Тады мы гаварылі толькі пра Польшчу. Ён ні слова не сказаў пра каталіцтва. І калі мы праходзілі па Папскай бібліятэцы, ён спытаў, ці не хачу я з ім сфатаграфавацца. Я сказаў: «Вядома, Ваша Святасць, калі ласка», а, ён «адказаў памятайце, што сёння я выступаў як горды паляк, не папа, а паляк».

Падчас сустрэчы прэзідэнты Польшчы і ЗША абмеркавалі вайну ва Украіне і сітуацыю з бяспекай у Цэнтральнай Еўропе. Анджэй Дуда і Джо Байдэн таксама абгаварылі палітыку НАТА па стрымліванні Расіі на ўсходнім флангу, уключаючы Польшчу.

Польскі лідар Анджэй Дуда заявіў, што візіт прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Кіеў, які папярэднічаў яго прыезд у Польшчу, быў моцны жэстам і праявам вялікай мужнасці. Анджэй Дуда падзякаваў свайму амерыканскаму калегу за візіт ва Украіну, які стаў сімвалам падтрымкі краіны, якая зацята змагаецца за сваё права на існаванне:

-Дзякуй за ўчорашні візіт, ён стаў важным жэстам для ўсіх украінцаў. Жэстам падтрымкі, сігналам аб тым, што ўвесь вольны свет падтрымлівае Украіну, а яго галоўны лідар – прэзідэнт ЗША – разам з імі.

Анджэй Дуда дадаў, што візіт у Кіеў таксама зʼяўляецца «выключным жэстам, прадэманстраваным нашым саюзнікам па НАТА і людзям у цэлым, якія знаходзяцца на баку вольнага свету, а таксама тых, хто парушае міжнародныя правілы, хто напаў на суверэнную незалежную дзяржаву, хто бамбіць дамы, хто разбурае інфраструктуру, якой людзі карыстаюцца для нармальнага жыцця».

Каментуючы польска-амерканскія перамовы на вышэйшым дзяржаўным узроўні дэпутат Сейма ад буйнейшай апазіцыйнай польскай партыі «Грамадзянскай платфора» Павел Коваль заявіў, што візіты прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Кіеў і Варшаву пазначаюць новыя межы заходняга, дэмакратычнага свету:

-Джо Байдэн завяршае працу Рональда Рэйгана. Таму што калі б Рэйган тады не скончыў свой другі тэрмін, а меў яшчэ чатыры гады на пачатку 1990-х, то ён абавязкова прывёў бы Расійскую Федэрацыю да развалу, а не да адраджэння імперскай дзяржавы. Джо Байдэн – прэзідэнт, які ўсталёўвае новую мяжу Захаду, новую мяжу бяспекі, новую мяжу дэмакратычнага свету. У мяне не хапае слоў, каб падкрэсліць, наколькі гэта гістарычная падзея.

У 17:30, паводле варшаўскага часу, прэзідэнт Джо Байдэн пачаў прамову перад грамадскасцю ў садах Каралеўскага замка, размешчаных насупраць Аркад Кубіцкага. Прамова амерыканскага прэзідэнта была адрасавана палякам і ўкраінцам. У сваёй прамове Джо Байдэн закрануў расійскую агрэсію ва Украіне і падзякаваў палякам за падтрымку ўкраінскіх бежанцаў, а таксама дапамогу, аказаную ва Украіне.

Амерыканскага лідар слухалі тысячы гледачоў, які сабраліся каля Аркадаў Кубіцкага пад Каралеўскім замкам.

У сераду, 22 лютага 46-ы прэзідэнт ЗША возьме ўдзел у саміце Бухарэсцкай дзявяткі (краінаў усходняга флангу НАТА: Польшчы, Чэхіі, Славаччыны, Вугоршчыны, Румыніі, Балгарыі, Этоніі, Літвы і Латвіі), які таксама адбудзецца ў польскай сталіцы.

Слухайце аўдыё!

iar/pr/эж