Super Express змяшчае інтэрв’ю з прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, які адзначае, што ўкраінцы змагаюцца за свабоду – сваю, Польшчы і Еўропы.
Кіраўнік ураду падкрэсліў, што вайна ва Украіне – гэта самы буйны геапалітычны выклік пасля 1989 году. Мэта Расіі – захоп не толькі Украіны, таму мы павінны зрабіць усё, каб спыніць Расію ўжо зараз. «Пасіўнасць – просты шлях да падпарадкавання. Калі Расія захопіць Кіеў, то рана ці позна яна можа напасці на Таллін, Вільню і нават на Варшаву», – мяркуе Маравецкі.
На ягоную думку, дапамога Украіне – гэта інвестыцыя ў нашу бяспеку. «Моцная Украіна – моцны бар’ер супраць расійскай навалы», – кажа прэм'ер і дадае, што Польшча інвестуе ў войска, каб Расія ведала, што ёй «тут няма чаго шукаць, мы незалежнасць не аддадзім».
Ніхто не ведае, колькі працягнецца гэтая вайна. Расіяне самі павінны адхіліць ад улады Пуціна, палітыка якога смяротна небяспечная для ўсіх. НАТА і ЕС, у сваю чаргу, павінны націскаць усё мацней і мацней, каб Расія нарэшце зразумела, што яна не выйграе ў гэтай вайне. «Мяне не хвалюе рашучасць Украіны – украінцам не бракуе мужнасці. Мы, з іншага боку, павінны працягваць узяты курс. Умацоўваць бяспеку Польшчы і ўмацоўваць моц нашых альянсаў. Да перамогі, якая таксама будзе нашай», – адзначыў Маравецкі.
нг