Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Дапамагаючы Украіне, будуем адносіны для многіх пакаленняў

27.02.2023 09:35
У будучыні ўкраінскія дзеці, якія сёння вучацца ў польскіх школах, будуць польскімі амбасадарамі, сябрамі палякаў, пераконвае Анджэй Дуда.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй ДудаPAP/Paweł Supernak

Польшча павінна быць здольнай абараняцца і ўмацоўваць функцыянаванне НАТА, заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда. У інтэрв’ю тыднёвіку Sieci кіраўнік польскай дзяржавы казаў пра рост ролі Польшчы, гарантыі амерыканскіх хаўруснікаў і неабходнасць узбраення польскай арміі.

Анджэй Дуда падзяліўся таксама сваімі ўражаннямі пасля візіту прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Польшчу. «Гэты візіт паказаў важнасць нашага размяшчэння і стратэгічнае значэнне Польшчы на карце бяспекі ЗША», – падкрэсліў прэзідэнт Дуда. Ён таксама адзначыў, што візіт Джо Байдэна ў Польшчу – гэта пасыл усяму свету, што Польшча бяспечная. «Гэта вельмі важны сігнал для інвестараў, асабліва амерыканскіх», – падкрэсліў Анджэй Дуда.

Палітык нагадаў, што на вайне ва Украіне вырашаюцца таксама польскія справы. «Мы стараемся максімальна захаваць бяспеку Польшчы. Але важным элементам гэтай бяспекі з’яўляецца таксама тое, каб Украіна магла аказваць жорсткі супраціў расіянам; каб расіяне зламалі на ёй зубы. У нашых інтарэсах – свабодная, суверэнная і незалежная Украіна», – падкрэсліў прэзідэнт.

Анджэй Дуда нагадаў, што, дапамагаючы зараз Украіне, палякі будуюць адносіны з суседам на шмат пакаленняў. «Мы паводзілі сябе так, як павінна паводзіць сябе грамадства з 1050-гадовай хрысціянскай традыцыяй. Мы прымаем людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, вітаем іх з адкрытым сэрцам. Гэтыя людзі плакалі на мяжы. Яны не верылі, што тое, што яны там атрымліваюць бясплатнае», – сказаў прэзідэнт.

Паводле яго, сувязі, пабудаванай у цяжкі час вайны, не можна пералічыць на грошы. «Гэта можа акупіцца дзесяцігоддзямі, стагоддзямі польска-ўкраінскіх дачыненняў (...) Гэтыя дзеці, якія сёння вучацца ў польскіх школах, у будучыні стануць польскімі амбасадарамі, сябрамі палякаў і будуць расказваць сваім унукам, што калі яны былі прымушаны ўцякаць ад вайны, палякі іх прынялі і кармілі», – падкрэсліў прэзідэнт Анджэй Дуда ў інтэрв’ю тыднёвіку Sieci.

аз

Прэзідэнт Анджэй Дуда: Салідарнасць з Украінай!

24.02.2023 11:54
Кіраўнік польскай дзяржавы ў гадавіну расійскага ўварвання ва Украіну.

Польшча перадала Украіне ўзвод «Леапардаў»

24.02.2023 16:01
Пра гэта прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў падчас візіту ў Кіеў.