Беларуская Служба

Польскі эксперт ставіць пад сумнеў версію Лукашэнкі, што да страляніны ў Гродне

23.03.2023 13:52
У Беларусі зноў прагучалі стрэлы. Ізноў стралялі спецслужбы, ізноў загінуў мірны чалавек. Па версіі ўладаў, гэта быў экстрэміст, які рыхтаваў тэракт. Аднак з апублікаваных рэжымам матэрыялаў, вынікае, што спецслужбы маняць і маніпуліруюць, кажа эксперт.
Аўдыё
  • Эксперт пра акцыю беларускіх спецслужб у Гродне
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

Беларускі дыктатар апошнім часам жыве ў поўнай паранойі. Яму ўсюды бачацца закалоты. Апошнія два тыдні ў Беларусі не спыняюцца налёты сілавікоў ды хапуны. Апошні меў месца ў Оршы, дзе лукашысты некалькі дзён праводзілі «зачыстку». Было затрымана і асуджана на адміністрацыйны арышт больш за дзесяць чалавек. Па інфармацыі праваабаронцаў, падставай называліся допісы ў сацсетках.

Найбольш гучным стаў выпадак са стралянінай ў Гродне. Улады паказалі відэа штурму кватэры, самога «тэрарыста» у парыку і нават нібыта яго труп. Лукашэнка закаціў істэрыку, лямантуючы пра тое, што беларусам трэба яднацца перад пагрозай з Захаду.

- У Беларусі вышэйшы ўзровень пагроз, не час супакойвацца. На днях быў нейтралізаваны закінуты да нас замежны тэрарыст. Гэтую сітуацыю ствараюць паршывыя палітыкі на Захадзе.

Таксама КДБ выдала заяву, у якім таксама казала пра міфічную пагрозу тэрактаў.

- У кватэры арандаванай Ламакіным знойдзены два аўтаматы Калашнікава, гранаты Ф-1, сорак кавалкаў арматуры ды радыё званок да дзвярэй.

Аднак паказаныя матэрыялы ў якасці доказаў, хутчэй сведчаць пра тое, што беларускія ўлады маглі інсцэніраваць усю сітуацыю са стралянінай, кажа былы паліцэйскі перамоўнік, палкоўнік Дары’юш Ларанты.

- Любая паліцыя пры ўварванні на аб’ект падчас сілавой аперацыі выкарыстоўвае шумавыя гранаты, каб адцягнуць увагу арыштаваных. З таго, што бачна на відэа, тут выкарысталі выбуховы сродак, якому далёка да шумавой гранаты, бо вылецелі шыбы ў двух памяшканнях у шматкватэрным дому. З пункту гледжання еўрапейскай паліцыі выкарыстана празмерна моцныя выбуховыя сродкі як на патрэбу сітуацыі.

Былыя беларускія сілавікі з ініцыятывы ByPol, лічаць што «ліквідаванага замежніка» у Гродне згуляў кадэбэшнік Аляксей Захараў. Гэта мог быць любы крымінальнік, якога службы выкарысталі ў цёмную, а потым ліквідавалі, кажа польскі эксперт.

- Мая версія падзей такая, што службы маглі назіраць за звычайным крымінальнікам, чалавек з нейкай банды, у якога была зброя. Да гэтай сітуацыі яны яго выкарысталі, каб праілюстраваць, што адбылася ліквідацыя «небяспечнага агента замежных выведак». Адсюль гэты відэа матэрыял, алё  хутчэй за ўсё здымкі былі зроблены не тады, калі ўваходзіла група захопу.

Таксама адмысловец перакананы, што версія ўладаў пра тое, што «экстрэміста» закінулі з Польшчы не вытрымлівае ніякай крытыкі. Дадзеная мяжа моцна ахоўваецца.

- Мяжу цяпер моцна пільнуе Польшча ды лукашысты таксама. Цяпер – гэта «гарачая» мяжа, якую вельмі добра пільнуюць. Калі б я меўся быць такім агентам, я б выкарыстаў іншую мяжу.

Беларускаму дыктатару бачацца паўсюль пагрозы тэрактаў. Пасля атакі партызан на расійскі вайсковы самалёт на аэрадроме ў Мачулішчах у Беларусі не спыняюцца арышты. Гэта страх Лукашэнкі, які ўсюды бачыць пагрозу для сябе.

Юры Ліхтаровіч