Беларуская Служба

Латушка даў паказанні для Нацыянальнай пракуратуры Польшчы супраць рэжыму Лукашэнкі

24.03.2023 13:54
Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінету, кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка сёння даваў паказанні ў якасці пацярпелага перад пракурорам Нацыянальнай пракуратуры ў штабе паліцыі Варшаўскай акругі.
Аўдыё
  • Латушка даў паказанні для Нацыянальнай пракуратуры Польшчы супраць рэжыму Лукашэнкі.
         .
Латушка даў паказанні для Нацыянальнай пракуратуры Польшчы супраць рэжыму Лукашэнкі.Фота: Radyjo.net

Размова пра крымінальную справу супраць Аляксандра Лукашэнкі, які адказны за шматлікія факты парушэння правоў чалавека, парушэння заканадаўства і злачынствы супраць чалавечнасці, парушэнне прынцыпаў міжнароднага права. Расследаванне міжнароднай справы вядзе польская пракуратура.

– Мы маем шмат доказаў таго, што міжнародныя арганізацыі прызналі факты злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненыя ў Беларусі. Апошняе: у пятніцу была апублікаваная справаздача Савета па правах чалавека ААН, там ёсць выснова, якая гаворыць пра тое, што ў Беларусі здзяйсняюцца злачынствы супраць чалавечнасці. Таксама ёсць адпаведныя справаздачы ў рамках АБСЕ, Еўрапейскага парламента, парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Учора распачаўся чарговы механізм збору доказаў, што рэжым Лукашэнкі здзяйсняе злачынствы. За гэты механізм прагаласавалі 38 дзяжаваў-членаў АБСЕ. Для нас важна паказаць сістэму, злачынную сістэму, на чале якой знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка.

Мы можам скарыстацца наступнымі міжнароднымі механізмамі: дамагацца стварэння міжнароднага крымінальнага трыбунала за злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненыя рэжымам Лукашэнкі; другое – стварэнне трыбунала па факту міжнароднай Агрэсіі, якую распачала Расія супраць Украіны пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі; трэцяе – універсальная юрысдыкцыя, і такія падставы нам дае канвенцыя ААН супраць гвалту. Мы будзем дамагацца, каб як мага хутчэй былі вынікі. Такія справы ў межах універсальнай юрысдыкцыі па фактах гвалту ўжо ёсць у Польшчы, Літве, Чэхіі, Германіі, - патлумачыў Павел Латушка.

Паводле слоў адваката Томаша Віленьскага, цяпер сведкамі праходзяць дзесяць асоб.

Нацыянальная пракуратура надае гэтаму расследаванню вялікае значэнне, паколькі яго вынікі могуць паўплываць на міжнародныя адносіны і далейшую адказнасць за злачынствы ў Беларусі. Супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, такімі як Міжнародны крымінальны суд, можа дапамагчы пашырыць справу і выставіць адпаведныя абвінавачванні.

вх