Фактычна Венгрыя застаецца адзінай краінай ЕЗ, якая цвёрда адстойвае свае нацыянальныя інтарэсы, у тым ліку суверэнную пазіцыю дыялогу з Масквой, заявіў віцэ-прэм'ер РФ Аляксандр Новак. Рэжым Уладзіміра Пуціна абвясціў, што пастаўляе ў Венгрыю ўсё больш прыроднага газу, піша польскі партал money.pl.
Грошы не пахнуць – pecunia non olet – як казалі старажытныя рымляне. Стагоддзі паказалі, што лацінская максіма вечная. Яе сэнс можна разглядаць і ў кантэксце вайны ва Украіне, якую развязала Расія.
Захад спрабуе перакрыць рэжыму Уладзіміра Пуціна фінансаванне ўзброенай агрэсіі. Гэта мэта адмовы ад расійскіх энергарэсурсаў, у тым ліку ад прыроднага газу, які быў адным з асноўных відаў паліва еўрапейскай эканомікі.
Тым часам Венгрыя, якая вядомая як тормаз антырасійскіх санкцый, атрымлівае ўсё больш расійскага блакітнага паліва. «Расія працягвае пастаўкі газу ў Венгрыю ў адпаведнасці са сваімі кантрактнымі абавязацельствамі, а таксама дадатковыя пастаўкі па просьбе венгерскага боку», – гаворыцца ў заяве пуцінскага рэжыму.
«Па выніках 2022 года расійска-венгерскі тавараабарот павялічыўся на 80% і склаў $10,8 млрд, расійскі экспарт – у 2,5 раза да $9,4 млрд». – паведамілі ва ўрадзе Расіі, піша польскі партал money.pl.
эж