Беларуская Служба

Незадоўга да выбухаў на газаправодах Nord Stream, каля іх плавала расійская субмарына-робат

29.03.2023 13:23
У Мінабароны Расіі заявілі, што карвет «Сообразітельный» і фрэгат «Яраслаў Мудры» суправаджаў карабель для вучэнняў.
Ілюстрацыйны здымакфота: symbiot/shutterstock

За некалькі дзён да выбухаў газаправодаў Nord Stream 1 і 2 каля плавалі некалькі расійскіх вайсковых караблёў, у тым ліку малая падводная лодка з адпаведнымі фіксатарамі. Расія заяўляе, што судны ўдзельнічалі ў вучэннях.

Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што ў ноч на 21 верасня 2022 года як мінімум тры караблі пакінулі расійскую ваенна-марскую базу ў Калінінградзе. Буксіры СБ-123 і Аляксандр Фралоў былі абсталяваны грузавымі кранамі, а СС-750 – міні-падводнай лодкай з грэйферам. Тры іншых карабля ВМФ РФ маглі б суправаджаць аперацыю і забяспечваць ваеннае прыкрыццё, піша польскі партал biznesalert.pl, спасылаючымя на нямецкі t-online.

У Мінабароны Расіі заявілі, што карвет «Сообразітельный» і фрэгат «Яраслаў Мудры» суправаджаў карабель для вучэнняў.

Нагадаем, 26 верасня 2022 году адбыліся чатыры выбухі, якія пашкодзілі нямецка-расійскія газаправоды на дне Балтыйскага мора. Выканаўцы выбухаў не ўстаноўлены. Пакуль што ўскосныя доказы і расследаванне нямецкіх СМІ паказвалі на праўкраінскую групоўку з шасці чалавек.

эж