Беларуская Служба

А. Рэзнікаў: Заканчваецца падрыхтоўка да ўкраінскага контрнаступлення

30.03.2023 13:42
Расіяне таксама паверылі, што ўкраінцы пачынаюць наступленне, яны яго баяцца.
Ukraina. Minister obrony: moja przyszłość na stanowisku zależy od prezydenta
Ukraina. Minister obrony: moja przyszłość na stanowisku zależy od prezydentaShutterstock/Mykola Tys

У выданні Gazeta Wyborcza вялікае інтэрв'ю з міністрам абароны Украіны Аляксеем Рэзнікавым. Ён адзначае, што заканчваецца падрыхтоўка да ўкраінскага контрнаступлення, у грамадства вельмі моцнае жаданне вызваліць усе ўкраінскія землі, акупаваныя Расіяй. Гэтага жадае як народ, так і партнёры, якія дапамагаюць дзяржаве змагацца з акупантам. Ёсць яшчэ адзін фактар – расіяне таксама паверылі, што ўкраінцы пачынаюць наступленне, яны яго баяцца, рыхтуюць лінію абароны.

Рэзнікаў адзначае, што цяпер няма мовы пра паўтор сцэнара 2015 года – замарожвання канфлікту. Тады Украіну да гэтага прымусілі некалькі фактараў, між іншым, вельмі слабая падрыхтоўка арміі, і пазіцыя важнейшых еўрапейскіх гульцоў – Францыі і Германіі, якія дзейнічалі паводле прынцыпу «каб толькі не правакаваць Расіі». Таму раней Украіна, а таксама Грузія, не былі прынятыя ў НАТА.

Па словах міністра абароны, для Украіны перамога ў вайне будзе азначаць вяртанне да межаў 1991 года, у тым ліку вяртанне Крыму. Іншая важная ўмова – свабода і бяспека. Калі кожны ўкраінец зможа сесці ў самалёт міжнароднай авіякампаніі ў Кіеве і паляцець туды, куды захоча. І трэцяя ўмова, якая можа зацягнуцца на доўгі перыяд часу, але для яго, юрыста, яна будзе азначаць сапраўдную перамогу – суд над ваеннымі злачынцамі, які пачне працэс перабудовы свядомасці расійскага народу, як Нюрнберскі працэс змяніў ментальнасць нямецкага народу, – кажа Аляксей Рэзнікаў.

нг