Французская міністр Марлен Ш'япа зʼявілася на вокладцы «Playboy». Яе рашэнне было сустрэтае хваляй крытыкі, у тым ліку з боку прэмʼер-міністра Францыі Элізабэт Борн, якая адзначыла, што такія паводзіны «неадпаведныя, асабліва ў гэты перыяд». «Гэты перыяд» звязаны з сацыяльнымі пратэстамі грамадзян, якія выступаюць супраць пенсійнай рэформы, якую праводзіць прэзідэнт Эмануэль Макрон. Шʼяпа рашуча абвяргае абвінавачванні і падкрэслівае, што «ў Францыі жанчыны свабодныя», паведамляе Gazeta.pl
Марлен Шʼяпа ў 2017-2020 гг. была першым у гісторыі Францыі міністрам, які займаўся пытаннямі гендарнай роўнасці. Затым яна перайшла ў Міністэрства ўнутраных спраў, дзе працуе зараз у аддзеле па пытаннях грамадзянства. У інтэрвʼю для апошняга нумару французскага часопіса «Playboy» Шʼяпа ўзняла пытанне аб правах жанчын і негетэранарматыўных людзей.
Незадаволенай рашэннем міністаркі была м.ін. прэмʼер-міністр Францыі Элізабэт Борн. Як паведамляюць французскія СМІ, кіраўнік урада папракнула Марлен Шʼяпа.
«Абарона права жанчын распараджацца сваім целам – паўсюль і няспынна. У Францыі жанчыны вольныя», адрэагавала міністарка і назвала крытыкаў «крывадушнікамі».
Хаця хваля крытыкі была вялізнай, былі і галасы падтрымкі. Міністр унутраных спраў Жэральд Дарманін выступіў у абарону сваёй падначаленай падчас інтэрвʼю французскаму інфармацыйнаму каналу CNews. Ён ахарактарызаваў Шʼяпа як «жанчыну з характарам». – Я хацеў сказаць, што Марлен Шʼяпа – адважная палітык, якая мае свой характар і стыль. Гэта не мой стыль, але я паважаю яго«, сказаў Дарманін.
Часопіс »Playboy« з французскай міністр на вокладцы паступіць у продаж 8 красавіка.
яс