Беларуская Служба

Амбасадар РП ва Украіне: Бліжэйшае паўгода будзе вырашальным

07.04.2023 10:25
Паводле Барташа Ціхоцкага, пашана да продкаў стане бовым элементам польска-ўкраінскіх адноіснаў.
Візіт прэзідэнта Украіны ў Польшчу PAP/Radek Pietruszka

Візіт прэзідэнта Украіны ў Польшчу – сігнал для Пуціна аб хуткай паразе. Бліжэйшае паўгода будзе вырашальным. Калі мы перастанем падтрымліваць Украіну, выйграе Расія, заявіў амбасадар Польшчы ва Украіне Барташ Ціхоцкі ў інтэрв'ю часопісу Polska.Metropolia Warszawska.

Дыпламат падкрэсліў, што падчас візіту ўкраінскага лідара ў Польшчу дэталёва абмяркоўваліся перспектывы ўзброенай дапамогі, пытанні ідэнтычнасці і гісторыі, у тым ліку адносіны да мінулага і павага да ранейшых пакаленняў.

«Пашана, выражаная таксама годным пахаваннем і адсутнасцю якіх-небудзь абмежаванняў у пошуку нашых продкаў, незалежна ад абставін, у якіх яны загінулі. Гэта будзе элемент новага раздзела ў польска-ўкраінскіх адносінах», – адзначыў Ціхоцкі.

Амбасадар нагадаў, што Польшча і Украіна знаходзяцца на новым этапе адносінаў з лістапада, калі ўкраінскі бок даў дазвол на пошук на тэрыторыі Украіны польскіх ахвяраў, якіх забілі ўкраінцы на Падоллі.

«Не сакрэт, што ў ліпені мы будзем адзначаць 80-ю гадавіну Валынскай разні. Кіраўнікі Польшчы і Украіны таксама адкрыта гаварылі пра гэта. Мы ўсе выдатна разумеем, што ў канчатковым выніку наратыў, датычны Валынскай разні павінен стаць публічным, таму што, справа закранае агульныя эмоцыі, кожнага паляка і ўкраінца«, – дадаў амбасадар Польшчы ва Украіне Барташ Ціхоцкі.

аз

Жонкі прэзідэнтаў Польшчы і Украіны падрыхтавалі ўласную праграму сустрэч

05.04.2023 12:51
Яна датычыць, у прыватнасці, падрыхтоўкі ўкраінскіх медыкаў, ратавальнікаў, лекараў і псіхолагаў.

Польшча будзе далей падтрымліваць Украіну

06.04.2023 15:13
Гэта адзін з галоўных вынікаў учорашняга візіту Уладзіміра Зяленскага ў Варшаву.