Міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант папярэдзіў у чацвер, што час канфліктаў абмежаванага характару скончыўся, і ў найбліжэйшай будучыні Ізраіль, хутчэй за ўсё, сутыкнецца з эскалацыяй напружанасці на некалькіх франтах, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Мы сутыкнуліся з новай эрай пагроз бяспецы, калі рэальная пагроза можа быць на ўсіх франтах адначасова», — сказаў Галант. Гэта канец эпохі канфлікту абмежаванага маштабу, дадаў палітык.
Кіраўнік ізраільскага абароннага ведамства прызнаў, што на працягу многіх гадоў можна было стрымліваць канфлікты, абмяжоўваючы іх маштаб, але цяпер назіраецца прыкметны феномен маштабіравання напружанасці.
Галоўнай рухаючай сілай гэтага маштабіравання ў рэгіёне стаў Іран. Гэтая краіна перадае рэсурсы, ідэалогію, веды і навучанне сваім пратэжэ», — сказаў Галант, маючы на ўвазе палестынскія групоўкі ў сектары Газа, ліванскую «Хізбалу» ды іншыя арганізацыі, якія падтрымліваюцца Іранам, па ўсім рэгіёне.
Па словах Галанта, Іран фінансуе «Хізбалу» у Ліване на 700 мільёнаў долараў у год, а таксама пастаўляе "стратэгічныя веды і зброю", у тым ліку высокадакладныя боепрыпасы.
Каментуючы ядзерную праграму Ірана, Галант заявіў, што Іран як ніколі блізкі да стварэння ваеннага ядзернага патэнцыялу. Ён адзначыў, што ў Ізраіля ёсць толькі адзін варыянт рэагавання на гэтую пагрозу - ваенныя дзеянні.
У апошнія месяцы ў Ізраілі і Палесцінскай аўтаноміі адбываліся частыя ўзброеныя сутыкненні. Цяперашняе абвастрэнне ізраільска-палестынскага канфлікту многія аглядальнікі ацэньваюць як самае сур'ёзнае за апошнія некалькі гадоў.
юл