Беларуская Служба

На парадку дня - узмацненне сістэм супрацьпаветранай абароны Украіны

21.04.2023 14:53
У Нямеччыне праходзіць чарговая, адзінаццатая, сустрэча саюзнікаў Украіны ў фармаце «Рамштайн».
Аўдыё
  • Міністры абароны амаль 50 краін разглядаюць магчымасць паскарэння паставак зброі ва Украіну
  NATO                 , , 21  2023 .
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг размаўляе са СМІ перад сустрэчай кантактнай групы па абароне Украіны на авіябазе ЗША ў Рамштайне, Германія, 21 красавіка 2023 г.EPA/RONALD WITTEK Dostawca: PAP/EPA

Міністры абароны амаль 50 краін разглядаюць магчымасць паскарэння паставак зброі ва Украіну. На вайсковай базе ў нямецкім Рамштайне праходзіць чарговая сустрэча кантактнай групы па Eкраіне. Гэта нефармальнае аб'яднанне краін NATO і іншых саюзнікаў, якія дапамагаюць украінскім вайскоўцам з пачатку расійскага ўварвання.

Кантактная група, створаная ЗША, сабралася ў 11-ы раз з пачатку вайны.Міністры амаль 50 краін абмяняліся інфармацыяй аб тым, якія пастаўкі зброі плануюцца ва Украіну ў бліжэйшы час і якія найбольш важныя патрэбы цяпер. Пра гэта ў пачатку сустрэчы гаварыў яго гаспадар, міністр абароны ЗША Лойд Осцін.

- Спачатку трэба ўнесці маральную яснасць. Мы ўспрымаем Пуцінскую вайну, як неабгрунтаваную і несправядлівую агрэсію на мірнага і дэмакратычнага суседа. «На гэтай сустрэчы мы хочам засяродзіцца на такіх галінах, як супрацьпаветраная абарона і боепрыпасы. Украіне тэрмінова патрэбна наша дапамога, каб абараніць сваіх грамадзян і вайскоўцаў ад расійскіх ракет. На сустрэчы мы таксама заслухаем інфармацыю аб ходзе будаўніцтва ўкраінскага арсенала на бліжэйшыя гады. Мы бачым, што год пасля пачатку вайны, Украіна надалей моцна трымаецца.

Ад пачатку расійскага ўварвання ва Украіну пераважная большасць заходніх дзяржаў адпраўляе на Ўсход зброю, каскі, бронекамізэлькі, навучае ўкраінскіх жаўнераў.  Найбольш грошай пакуль унеслі ЗША, Вялікабрытанія і Польшча.

Украіна са свайго боку кажа пра тое, што рыхтуецца да актыўных дзеянняў на фронце, Кіеў просяць заходніх партнёраў павялічыць падтрымку. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

- Украіна зрабіла ўсё, каб наш запыт быў задаволены. Цяжка нават сказаць, чый унёсак у еўрапейскую, еўраатлантычную бяспеку большы за нашых жаўнераў..., украінцаў і ўкраінак, якія сваім жыццём бароняць свабоду.

Дарадца кіраўніка АП Украіны Міхаіл Падаляк паведаміў, што Украіна зацікаўлена ў першую чаргу ў пастаўках дальнабойных ракет на 100 і больш кіламетраў.

- Любы Рамштайн - гэта аўдыт, што было зроблена з пункту гледжання аператыўных патрэб Украіны. Другі момант – гэта ацэнка расійскіх здольнасці. Адсюль бярэцца трэцяе пытанне, якая зброя патрэбна Украіне, каб на гэта адказаць. Таму цяпер для нас галоўны прыярытэт – гэта далёкасяжныя ракеты на 100-300 км., каб мець магчымасць адпрацаваць тылавыя забеспячэнні расіян.

Выступаючы перад сустрэчай кантактнай групы па абароне Украіны на авіябазе Рамштайн у Германіі, Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг таксама заявіў журналістам, што зараз асноўная ўвага надаецца таму, каб краіна перамагла Расію.

- Мы выказваем моцную падтрымку ўкраінскай арміі, якая ўразіла ўсіх, мая галоўная задача, каб працягнуць далей гэтую падтрымку ва ўмовах брутальнага нападу, агрэсіі Расіі супраць незалежнай дзяржавы.

Пасля заканчэння вайны з Расіяй Кіеў павінен валодаць «сродкамі стрымлівання для прадухілення новых нападаў», дадаў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу.