Гэтым разам такое паведамленне атрымаў варшаўскі дэпутат Павал Лісецкі. «Я цябе закалю, як габрэя Паўла Адамовіча (рэд: зарэзаны мэр Гданьска), калі ты не знікнеш з палітычнага жыцця», – гаворыцца ў электронным лісце, дасланым палітыку.
Рост нянавісці ў грамадскім жыцці Польшчы ўжо даўно дае горкія плады ў выглядзе лістоў з пагрозамі да палітыкаў і журналістаў, а часта і рэальных актаў агрэсіі ці вандалізму, піша партал.
У змесце паслання выразна бачныя заклікі да «асуджэння Украіны». «За дапамогу ўкраінцам я даўно павінен быў цябе забіць, але мы даем табе шанс», – піша аўтар ліста, які заканчваецца заявай: «Прысуд вынесены ад імя аўтаномных тэрарыстычных арганізацый і lolifox».
Lolifox – гэта назва інтэрнэт-форуму ў даркнэце, які, паводле паведамленняў СМІ, вядомы сваёй супярэчлівай і кіберзлачыннай дзейнасцю.
Як стала вядома парталу niezalezna.pl, Павел Лісецкі паведаміў, што на наступным тыдні падасць заяву аб здзяйсненні злачынства.
ав/niezalezna.pl