Нягледзячы на тое, што ў кожным чацвёртым рэгіёне Расіі ў мэтах бяспекі адмененыя ўсе мерапрыемствы, звязаныя з Днём Перамогі, традыцыйны вайсковы парад на Краснай плошчы ў Маскве адбыўся. Мінабароны паведамляе, што ў ім удзельнічаюць некалькі тысяч вайскоўцаў і больш за 120 адзінак тэхнікі.
Расіяне гадамі выкарыстоўвалі парад на Дзень Перамогі, каб паказаць сваю вайсковую моц. На Чырвоную плошчу выводзілі дзясяткі танкаў, над натоўпам праляцелі верталёты і рэактыўныя самалёты. Сёлета святкаванне было больш сціплым.
На парад у Маскве прыпрыехалі пяць кіраўнікоў постсавецкіх краін: прэм'ер-міністр Арменіі і прэзідэнты Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана і Узбекістана, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Але ў якасці меры засцярогі прэзідэнт Уладзімір Пуцін адмяніў вечарыну ветэранаў у сваёй крамлёўскай рэзідэнцыі, той самай, дзе ўначы ўзарваліся беспілотнікі.
Цягам апошніх дзён расійская армія вядзе найбуйнейшыя за апошнія месяцы абстрэлы і бамбардаванні Украіны, спрабуючы перашкодзіць канцэнтрацыі войскаў і запалохаць украінцаў. Аднак толькі што прыбыўшыя заходнія зенітныя сродкі на Дняпры ўжо пачалі даваць перавагу абаронцам. У апошніх расйскіх атаках на Кіеў супрацьпаветраная абарона прадэманстравала 100-працэнтную эфектыўнасць, збіўшы ўсе ракеты. Перахопленая нават расейская звышзброя – гіпергукавая ракета «Кінжал» – гонар Крамля, які павінен быў даць яму перавагу на палях бітваў.
Не менш кепска выглядае становішча расійскай арміі на сушы. – Бахмут не будзе ўзяты да 9 траўня – заявіў камандуючы сухапутнымі войскамі Украіны генерал Аляксандр Сырскі. Найміты з «Групы Вагнера» ўзмацнілі свае атакі, але да гэтага часу не могуць захапіць Бахмут. На ўсялякі выпадак за іх спінамі зʼявіліся «загараджальныя войскі» з чачэнцаў Рамзана Кадырава.
Rzeczpospolita / вх