Беларуская Служба

Яўген Прыгожын, верагодна, выдаў украінцам каардынаты расійскага штабу, на які была праведзена атака УСУ

15.05.2023 12:47
Гэта помста Прыгожына за тое, што яго кампанія не атрымала дастаткова ракет і боепрыпасаў.
Яўген Прыгожынфота: Forum/Mikhail Metzel

Партал Defence24 збірае інфармацыю пра вайну ва Украіне. Ён цытуе між іншым выданне Wirtualna Polska, якое піша, што заснавальнік Прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» Яўген Прыгожын, магчыма, здрадзіў расіянам. Верагодна, менавіта ён выдаў каардынаты расійскага штабу, на які была праведзена атака з боку ўкраінскіх узброеных сілаў.

Выданне нагадвае, што Прыгожын ужо некалькі месяцаў канфліктуе з міністэрствам абароны Расіі. Ён нават запісваў звароты да прадстаўнікоў ведамства. Ці ён сапраўды мог рашыцца здрадзіць расійскім вайскоўцам?

«Расійскі сігналіст Андрэй Марозаў паведаміў, што Узброеныя сілы Украіны правялі атаку на штаб 4-й брыгады, якая цяпер змагаецца пад Бахмутам. «У выніку загінулі брыгадны генерал і начальнік штабу. Іншыя афіцэры забітыя і параненыя», – гаворыцца ў паведамленні ў Тэлеграме. Прапагандысты і ваенныя карэспандэнты адзначаюць яшчэ адну дэталь: каардынаты штабу, «магчыма, раскрыў кіраўнік групоўкі «Вагнер», якая зараз знаходзіцца ў стане вострага канфлікту з расійскімі ўзброенымі сіламі». Ён на працягу апошніх некалькіх дзён неаднойчы паведамляў пра паразы і адступленні расійскай арміі. Гэта помста Прыгожына за тое, што яго кампанія не атрымала дастаткова ракет і боепрыпасаў, па якія ён звяртаўся з просьбаю ў Крэмль».

нг