З сакавіка 2022 года банкаўскія рахункі Пасольства Польшчы ў Расіі заблакаваныя, паведамляе газета Rzeczpospolita. Гэта вынік адказу на заблакаванне рахункаў Пасольства Расіі ў Польшчы. На рахунках расійскай дыпламатычнай місіі знаходзіцца 5 млн злотых.
Афіцыйная Варшава замарозіла рахункі расійскага пасольства, аргументуючы гэта тым, што фінансавыя сродкі могуць выкарыстоўвацца для фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці альбо адмывання грошай. А прычынай стаў пэўны інцыдэнт, калі супрацоўнікі расійскага пасольства спрабавалі выплаціць з рахункаў у адным з банкаў вялікую суму наяўнымі: два разы па 500 тыс. долараў, пазней – 300 тыс. долараў, і зноў два разы па 500 тыс. долараў.
Згодна з еўрапейскім заканадаўствам, пра факт фінансавай аперацыі, сума якой перавышае 15 тыс. еўра, банк павінен інфармаваць фінансавыя ўлады. У сувязі з гэтым генеральны інспектар фінансавай інфармацыі заблакаваў рахункі і паінфармаваў пракуратуру, якая ўзбудзіла следства на прадмет нелегальных фінансавых аперацый. У адказ Расія заблакавала рахункі польскага пасольства ў Маскве без ніякага тлумачэння.
Прычым спецыялісты зазначаюць, што Варшава не парушыла венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах, паколькі існавала падазрэнне ў выкарыстанні сродкаў не па прызначэнню, паведамляе газета Rzeczpospolita.
вс