Міністэрства лічбавання пацвярджае: польскія навінавыя парталы падвергліся хакерскай атацы. За акцыяй могуць стаяць расіяне.
Раніцай у чацвер расійскія хакерскія групы атакавалі польскія вядучыя парталы. Адзін з пацярпелых – партал «Polityka». Таму на працягу некалькіх гадзінаў чытачы мелі цяжкасці з доступам да сайту. Іншыя сайты таксама сталі цэллю хакераў: Niezalezna.pl, Wyborcza.pl, Rp.pl, Se.pl, wPolityce.pl і Wprost.pl. і Ceneo.pl.
Міністэрства лічбавання пацвердзіла, што гэта т.зв. DDoS-атакі, якія заключаюцца ў засмечванні сервера або вэб-сайта шляхам накіравання масіўнага сеткавага трафіку з тысяч камп'ютараў па ўсім свеце. Чым больш людзей хочуць наведаць вэб-сайт, тым павольней ён працуе. Вынік: інтэрнэт-карыстальнікі і чытачы губляюць доступ да кантэнту.
Януш Цяшыньскі (Janusz Cieszyński), сакратар Канцылярыі прэмʼер-міністра і ўпаўнаважаны ўрада па кібербяспецы, на пытанне агенцтва PAP, ці стаяць за атакамі расійскія групоўкі, сказаў: «У нас ёсць такая інфармацыя. У нас была інфармацыя, што атакі пачнуцца, потым гэта сапраўды адбылося, таму мы мяркуем, што гэтая інфармацыя актуальная».
яс