Прайшло больш за год вайны, якую Крэмль развязаў супраць Украіны. На днях расійскія вайскоўцы заявілі пра захоп горада Бахмут ды спыненне ўкраінскага контрнаступу. Аднак нечакана баявыя дзеянні перакінуліся на тэрыторыю РФ. Пачалася спроба дэстабілізаваць рэжым Пуціна.
У Белгародскай вобласці Расіі другія суткі працягваюцца баі паміж антыпуцінскімі партызанамі ды расійскімі войскамі ды супрацоўнікамі Расгвардыі. Учора два атрады расійскіх партызан з Легіёна «Свабода Расіі» ды Расійскага Добраахвотніцкага Корпуса, якія ваююць на баку Украіны, увайшлі на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі ў раёне мястэчка Грайварон. Яны заявілі, што будуць вызваляць Расію ад рэжыму Пуціна.
Гэтая аперацыя ускалыхнула стужкі навін, яшчэ больш перапалохаліся расіяне. Людзі кінуліся ў бамбасховішчы, але яны ў Белгарадзе альбо зачыненыя, альбо выглядаюць так, быццам іх ужо разбамбілі. Крэмль доўга маўчаў, мясцовыя ўлады таксама казалі, што сітуацыя пад кантролем. Губернатар Белгародскай вобласці Гладкоў рапартаваў, што ў раёне «усё ідзе па плане».
У сваю чаргу незалежныя сайты паведамілі пра тое, што з дзевяці вёсак былі эвакуяваныя амаль усе жыхары. У сацыяльных сетках з’явіліся кадры дарожных затораў, якія ўтварыліся на выездзе з Белгараду. Крэмль заявіў, што сітуацыя выклікае занепакоенасць і «украінскія баявікі» працягваюць сваю дзейнасць у раёне Белгарада. Прапагандысты пачалі супакойваюць расіян, што ўсе сілы кінутыя на ратунак людзей.
Аднак раніцай пачалі з’яўляцца паведамленні ад мясцовых жыхароў пра начным абстрэле беспілотнікамі гарадскіх будынкаў ФСБ і МУС. У горадзе перакрыты шэраг вуліц. У суседняй бранскай вобласці загарэўся завод, які робіць оптыку для Міністэрства абароны Расіі. У суседніх абласцях расійскія сілавікі абвясцілі збор усяго асабовага складу МУС «для спынення злачынстваў тэрарыстычнага характару». Уваход партызан у Расію — гэта аплявуха Уладзіміру Пуціну», — перакананы расійскі вайсковы эксперт Юры Фёдараў.
- У Расію ўвайшлі салдаты, узброеныя людзі, з якімі службы не спраўляюцца. Гэта відавочны скандал, аплявуха ФСБ, іншым службам і асабіста Пуціну.
Экспэрт дадаў, што партызаны атакавалі раён, дзе знаходзяцца склады ядзернай зброі, што яшчэ больш псуе імідж крамлёўскага рэжыму. У сваю чаргу ўкраінскі вайсковы эксперт, кіраўнік Цэнтру вайскова-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка выказаў згадку, што гэта спроба дэстабілізаваць рэжым Пуціна праз падзелы сярод расійскіх сілавікоў.
- Расія абвасцяла пра намер у памежных раёнаў увесці контртэрарыстычную аперацыю. Гэта поспех партызан, які б яны не дасягнулі без падтрымку сярод мясцовых сілавых структур. Сярод расійскіх сілавікоў відаць ёсць сімпатыкі антыпуцінскіх сіл.
УС РФ паведамілі, што ў Белгарадскую вобласць сцягнутыя сілы мотастралкоў (каля 3200 байцоў і 20 адзінак тэхнікі) і вайсковага спецназа (каля 1 тысячы чалавек і 40 адзінак тэхнікі), накіраваны супрацоўнікі Альфы і Вымпела ЦСН ФСБ. Друго раз Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што падчас контртэрарыстычнай аперацыі ў Белгарадскай вобласці нацыяналістычныя фарміраванні былі заблакаваныя і знішчаныя».
У сваю чаргу байцы Легіёна і РДК паведамілі, што сталі акопвацца на тэрыторыі Расіі ды вядуць баі. На дадзены момант інфармацыя з мяжы Расіі і Украіны прыходзяць вельмі супярэчлівыя.
Юры Ліхтаровіч