Беларуская Служба

Лукашэнкаўцы ўвязаліся ў памежны тролінг

02.06.2023 15:34
Беларускія памежнікі запісалі для ўкраінскіх калег аўдыёзапрашэнне на боршч. У адказ украінцы заявілі, што лукашэнкаўскі борш больш нагадвае турэмную баланды або расійскія шчы. Пры гэтым, лепш тролінг чым стрэлы, зазначаюць эксперты.
Аўдыё
  • Ці боршч паяднае беларусаў з украінцамі?
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

Беларуска-украінская мяжа за апошні год стала зонай варожасці. Украінцы пачалі будаваць мур, замініравалі дарогі ды масты. З беларускага боку таксама праводзіцца ўшчыльненне мяжы: ставяцца супрацьтанкавыя палосы, вялося мініраванне. Апошнім часам бакі пачалі ажыццяўляць інфармацыйнае ўздзеянне.

Спачатку беларускія памежнікі пачалі скардзіцца на ўкраінскіх калег, якія вывешвалі нацыянальны беларускі бел-чырвона-белы сцяг і ўключалі гімн Украіны. У адказ пакрыўджаныя «лукашысты» паставілі білборды на мяжы з Украінай на пяці КПП з надпісамі: «Мі паможам Украіне знайсці надзейных акупантаў», «Беларусь памятае» і кадры Другой сусветнай вайны.

Нядаўна Мінск вырашыў узмацніць уздзеянне. З беларускай мяжы ў бок Украіны пачалі пускаць аўдыязапіс, на якім лагодны жаночы голас спакушае ўкраінцаў: «Калі вам больш не будзе з чаго гатаваць ваш боршч – пераходзьце на наш бок. Пакаштуйце наш, беларускі боршч! Не пашкадуеце!»

Украінцы не спакусіліся і ў адказ падрыхтавалі свой зварот да беларусаў, у якім раіць беларусам «змяніць інгрэдыенты», каб адмовіцца ад лукашэнкаўскай баланды і стаць свабодным народам.

Хто мае рацыю ў гэтым прамоўным інфадвубоі памежных ведамств? Ці не крыўдна чуць беларусам такія вострыя словы ад украінцаў? Беларускі ж бок прапаноўваў мірыцца, апелюе да таго, што падобнае ў абодвух народаў. Гэтыя пытанні мы абмяркоўваем з палітолагам Зміцерам Міцкевічам.

-  Гэта паказвае наколькі недалёкія цяпер лукашысты. Украінцы звяртаюцца да беларусаў, да беларускага народу, і тое, што яны на сваіх білбордах размяшчаюць знаходзіць водгук у беларускім грамадстве. Словы Лукашыстаў могуць знайсці водгук толькі сярод прапагандыстаў ды савецкіх людзей. Усе гэтыя месаджы пра нацыстаў, паведамленні пра Захад, які ўсім кіруе, - гэта выглядае смешна. Мэта лукашыстаў пазлаваць украінцаў не выконваецца. Затое украінская кампанія на мяжы вельмі добра паказвае, што ў іх ёсць разуменне ды аддзяляецца ўсё ж такі беларускі народ ад лукашысцкіх акупантаў.

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч