Беларуская Служба

Эксперты: беларускай апазіцыі трэба памятаць пра прынцыпы

12.06.2023 17:23
На мінулым тыдні ў беларускіх дэмакратычных асяродках адбыўся скандал.
Аўдыё
  • Эксперт пра расколатасць беларускай апазіцыі
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/bypol

Выклікала яго нязгода ў арганізацыі «Байпол». Кіраўніцтва арганізацыі заявілі аб страце доступ да сваіх медыя рэсурсаў, абвінавачваючы ў блакаванні былога супрацоўніка. Лукашэнкаўская прапаганды пачала актыўна каментаваць сітуацыю, абвінавачваючы апазіцыю ў дэградацыі. Сярод грамадскасці таксама пачалі гучаць галасы расчаравання. Ці падзелы паміж былымі паплечнікамі – гэта натуральная справа, пра гэта размова з экспертам.

Антылукашэнкаўская апазіцыя ў Беларусі ніколі не была аб’яднанай. Часовыя хаўрусы змяняліся разладамі. 2020 год крыху змяніў сітуацыю. У дэмакратычных сіл з’явіўся адзіны лідар – Святлана Ціханоўская, вакол якой пачалі гуртавацца апаненты Лукашэнкі. Гэта тычылася і былых сілавікоў, якія з’ехаўшы з Беларусі стварылі ініцыятыву «Байпол». Доўгі час яны здаваліся адзінай і моцнай структурай, якая вядзе змаганне з рэжымам, аб’явіўшы план «Перамога».

Аднак цяпер адзінства гэтай структуры парушанае: кіраўніцтва ды супрацоўнікі вінавацяць адзін аднаго ў блакаванні медыя рэсурсаў арганізацыі/фінансавай непразрыстасці.

Гэты раскол выклікаў расчараванне сярод беларускай дыяспары ды актывістаў. Ва ўмовах бесперапынных рэпрэсій з боку рэжыму, скандалы сярод апазіцыі толькі пагаршаюць настроі людзей і спадзяванні на змены, перакананы палітолаг Павал Усаў.

-  У любой супольнасці бываюць разлады і канфлікты. Гэта ж увесь час адбывалася з беларускай апазіцыяй цягам мінулых гадоў.  Гэтай слабасцю выкарыстоўваў рэжым, каб нейтралізаваць апанентаў. Такія працэсы адбываюцца па сённяшні дзень.

Ці гэта канец арганізаванай апазіцыі, і перамога Лукашэнкі?

- Мы бачым, што апазіцыя пакуль не перамагае. Маральнай перамогай апазіцыі было тое, што нягледзячы на рэпрэсіі, яна была прадстаўніцай лепшых. Лукашэнка - кепскі, апазіцыя паказвала сябе як лепшую сілу. Праз скандалы – гэтая прываблівасць губляецца. На жаль, у палітыцы выключна маральныя імператывы не дзейнічаюць. Павінны быць інструменты, якія захоўваюць грамадства ад кепскіх людзей. Дэмакратыя разлічана на тое, што будуць кепскія людзі, але дэмакратычныя прынцыпы з’яўляюцца кампенсацыяй дэфіцыту маралі. Калі гэты прынцыпаў няма, тады краіна пераўтвараецца ў пуцінскую Расію ці лукашэнкаўскую Беларусь.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі