Беларуская Служба

Расія губляе ўплыў у Сірыі. Цана будзе вышэйшай, чым страта іміджу

11.12.2024 16:31
Падзенне рэжыму Башара Асада можа прывесці да страты Расіяй сваіх стратэгічных ваенных баз і доступу да сыравіны ў Сірыі.
.
У. ПуцінPAP/EPA/ALEXANDER KAZAKOV/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

Найважнейшым стратэгічным і геапалітычным інтарэсам Расіі ў Сірыі было выкарыстанне глыбакаводнага порта Тартус у Міжземным моры. Падзенне рэжыму Асада прымусіла Маскву вывесці асноўныя падраздзяленні і персанал з ваенна-марской базы. Пуцін губляе ўплыў, і цана не толькі іміджавая, money.pl.

Падзенне рэжыму Башара Асада можа прывесці да страты Расіяй сваіх стратэгічных ваенных баз і доступу да сыравіны ў Сірыі.

Марскія парты будуць надзвычай важныя для новых сірыйскіх уладаў, бо яны важныя для эканомікі і бяспекі краіны. Тартус і суседняя Латакія з'яўляюцца стратэгічнымі вайсковымі пунктамі, але таксама ключавымі гандлёвымі і прамысловымі цэнтрамі. Зараз цяжка ацаніць, якія рашэнні прымуць новыя ўлады ў Дамаску, і што будзе рабіць Крэмль у гэтай сітуацыі.

Прысутнасць Расіі ў ключавым рэгіёне вісіць на валаску. Крэмль спрабуе захаваць твар. Ён спрабуе пераканаць свет, што вывад часткі флоту ў мора з порту Тартус і выхад з авіябазы Хумаім — гэта стратэгічная перагрупоўка сілаў. Дыпламаты ўсімі сіламі спрабуюць дамовіцца з новымі ўладамі Сірыі. Яны спадзяюцца захаваць мінімальную прысутнасць у рэгіёне і абараніць свае інтарэсы. І таму былыя «тэрарысты» цяпер сталі для Крамля «ўзброенай апазіцыяй».

Саюз з Асадам даў Расіі выдатную нагоду для ўмацавання сваёй прысутнасці ў рэгіёне, але таксама быў важным плацдармам і стратэгічнай процівагай прысутнасці НАТА. Кантроль Турцыі над пралівам Басфор з'яўляецца праблемай для Расіі. Ён блакіруе яго свабодны доступ да Чорнага мора, пра што Уладзімір Пуцін балюча даведаўся ў 2022 годзе, калі прэзідэнт Рэджэп Эрдаган не прапусціў расійскія караблі, прызначаныя для падтрымкі ўварвання ва Украіну.

Такім чынам, ключавым пунктам быў сірыйскі глыбакаводны порт Тартус у Міжземным моры. Расія з рознай інтэнсіўнасцю гаспадарыць ім ужо 50 гадоў. Яна стварыла там ваенна-марскую базу для ваенных караблёў, у тым ліку падводных лодак.

money.pl/ав