«У мэтах нацыянальнай бяспекі і свабоды ва ўсім свеце Злучаныя Штаты Амерыкі лічаць, што валоданне і кантроль над Грэнландыяй з'яўляюцца абсалютнай неабходнасцю», — напісаў Дональд Трамп на Truth Social пры нагодзе прадстаўлення будучага амбасадара ЗША ў Капенгагене Кена Хаўэра.
Такім чынам будучы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вярнуўся да пытання, якое было ўзнята падчас яго першага тэрміну ў Белым доме, калі ён спрабаваў купіць Грэнландыю, аўтаномную тэрыторыю, залежную ад Даніі. Улады Грэнландыі і Даніі тады рашуча адпрэчылі гэтую ідэю, палічыўшы яе жартам. Паводле тагачасных паведамленняў Wall Street Journal, Дональд Трамп некалькі разоў вяртаўся да гэтай тэмы «з розным узроўнем сур'ёзнасці», — піша выданне forsal.pl.
Амерыканская база Туле
У Грэнландыі знаходзіцца амерыканская авіябаза Туле, у 2023 годзе перайменаваная ў Базу касмічных сіл. Дональд Трамп быў не першым прэзідэнтам ЗША, які прапанаваў купіць самую вялікую ў свеце выспу. Прэзідэнт Гары Трумэн зрабіў падобную прапанову ў 1945 годзе.
Кандыдат Трампа на пасаду амбасадара ЗША ў Даніі Кен Хаўэры — бізнэсовец і фінансіст, які разам з разам з Іланам Маскам і мільярдэрам Пітэрам Цілем засанаваў PayPal.
Падчас першага прэзідэнцтва Дональда Трампа дыпламат займаў пасаду амбасадара ЗША ў Швецыі. Паведамляецца, што Кен Хаўэры «дзесяцігоддзямі» быў сябрам Ілана Маска.
эж