Беларуская Служба

Як галасавала польская моладзь? Дзве кардынальна розныя кандыдатуры

19.05.2025 17:39
36% галасоў ад грамадзян ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў атрымаў галоўны фаварыт маладых людзей.
  -  Razem
Кандыдат ад сацыял-дэмакратычнай партыі Razem Адрыян Зандберг PAP/Rafał Guz

У нядзелю ў Польшчы прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Моладзевы партал Noizz.pl зірнуў на вынікі галасавання, каб зразумець, за каго свой голас аддалі маладыя людзі.

І так, найбольшую падтрымку сярод самых маладых выбаршчыкаў атрымаў Славамір Менцэн, прадстаўнік нацыяналістычнай партыі «Канфедэрацыя». На другім месцы – сацыял-дэмакрат Адрыян Зандберг, а на трэцім – мэр Варшавы, цэнтрыст Рафал Тшаскоўскі.

За Менцэна галасавалі перш за ўсё грамадзяне ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў. У гэтай узроставай групе палітык набраў больш за 36% галасоў. Найбольшую падтрымку ён атрымаў таксама сярод выбаршчыкаў ва ўзросце ад 30 да 39 гадоў (больш за 26%) і сярод школьнікаў ды студэнтаў (больш за 27%).

Адрыян Зандберг заняў другое месца ва ўзроставай групе 18-29 гадоў: лідар партыі Razem набраў амаль 20% галасоў сярод маладых выбаршчыкаў.

У сваю чаргу Рафал Тшаскоўскі мог заручыцца падтрымкай гэтай узроставай групы на ўзроўні 12% галасоў. За Караля Наўроцкага, якога падтрымлівае кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць», галасавалі 10,5% грамадзян Польшчы ва ўзросце 18-29 гадоў. Астатнія кандыдаты атрымалі падтрымку на ўзроўні 5% і менш.

вс