РПЦ звольнілі святара ініцыятара скандалу, а чацэнцы папрасілі прабачэння. Аднак гэта толькі першыя ластаўкі будучых рэлігійных канфліктаў у Расіі, перакананы эксперт.
Пры канцы мая адзін з святароў РПЦ - ігумен Сочынскага падвор'я Валаамавага манастыра Гаўрыіл выступіў з казаннем, падчас якога звярнуць увагу на «здаровых, непітушчых мужчын, якія ўсё займаюцца барацьбой, ходзяць у спартзалы». Ішлося яму пра вернікаў саборнай мячэці на Праспекце Міру ў Маскве. Іх так шмат, што імі «пакрыта ўся прастора» і «няма руху па дванаццаціпалоснай магістралі», яны нібыта так «змацаваныя няхай і няправільнай, але верай». Гаўрыіл назваў прыхаджан маскоўскай мячэці «войскам» і выказаў меркаванне, што, «на загад мулы яны выражуць масквічоў» і ніякая паліцыя не дапаможа.
На гэтыя словы зрэагаваў вядомы ў сацсетках чачэнскі спікер, камандзір батальёна «Ахмат» Апці Алаўдзінаў, які назваў ігумена «дэбілам» за сказаныя ім словы.
Пасля чаго Валаамавы манастыр звольніў ігумена, што, у сваю чаргу, гэта абурыла рускіх чарнасоценцаў з руху «Сорак Сарокаў» і Z-блогераў, якія запатрабавалі прыцягнуць Алаўдзінава да крымінальнай адказнасці. Нечакана як для кадыраўца чачэнец папрасіў прабачэнні за абразлівыя словы.
Скандал паміж праваслаўнымі ды абаронцамі ісламу пачаў заціхаць, але гэта не апошні падобны канфлікт у Расіі, дзе ёсць глыбокая глеба для рэлігійнай напружанасці, перакананы палітолаг Павал Усаў.
— Гэта сур’ёзная праблема ў Маскве і ў іншых буйных гарадах, дзе даходзіць да непасрэдных сутыкненняў на рэлігійнай глебе. Гэта не было бачна доўгі час, але прысутнасць мігрантаў з мусульманскіх краін невльмі моцна павялічылася за апошнія гады. Дзейнічае разбудаваная сетка арганізацый, якія ладзілі ў Расіі нават напады і тэракты. Апроч таго ў Расіі ёсць удзел розных этнічных груповак мусульман, якія змагаюцца за кантроль над ценявымі даходамі, тэрыторыямі. Напружанасць будзе толькі ўзрастаць.
Размаўляў Юры Ліхтарові
Слухайце размову ў аудыёфайле