Беларуская Служба

Масковія ў ізаляцыі: калі Лаўроў сказаў праўду

30.07.2025 14:11
Першы пазітыўны сігнал для свету: Лаўроў публічна заявіў пра поўную адсутнасць у Расіі саюзнікаў па ўсім свеце.
M
Mіністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў Авторство: Kremlin.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=86173667

Упершыню за доўгі час міністр замежных спраў Расіі Сярге Лаўроў зрабіў ляп, які выходзіць за рамкі яго звычайных маштабаў. Варта згадаць хаця б лаўроўскае «Дэбілы, бл* - на перамовах у эміратах - не так даўно. Аднак цяпер ён пайшоў значна далей: «Упершыню ў сваёй гісторыі Расія вядзе вайну без аніводнага саюзніка» — заявіў у панядзелак міністр замежных спраў Расіі.

«Расія змагаецца адна супраць усяго Захаду. Падчас Першай і Другой сусветных войнаў у нас былі саюзнікі. Цяпер у нас няма саюзнікаў на полі бою. Таму мы павінны спадзявацца на сябе. Мы не можам дапусціць ніякай слабасці ці ляноты», — сказаў Лаўроў на форуме «Тэрыторыя значнасці» -  працытаваны праз The Moscow Times.

«Еўропа, якая гістарычна выконвала ролю галоўнага гандлёвага партнёра Расіі, паводле слоў расійскага міністра, «стала жорсткай», а Злучаныя Штаты страцілі «павагу» да Крамля, чаго ў іх не было нават падчас халоднай вайны», — грымеў ён.

«Падчас халоднай вайны дыялог паміж СССР і Злучанымі Штатамі ніколі не перарываўся, і, на маю думку, вельмі важна, што падчас халоднай вайны існавала ўзаемная павага. Цяпер яе няма», — заявіў Лаўроў.

Ён дадаў, што Расія ўсё яшчэ настойвае на тым, што лічыць сваімі «законнымі патрабаваннямі» ў сферы бяспекі. Сярод іх — неўступленне Украіны ў НАТА, адмова ад пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу на ўсход і прызнанне «рэальнасці на зямлі», а менавіта анэксіі акупаваных украінскіх тэрыторый.

Аднак, вяртаючыся да сітуацыі «на зямлі», варта ўспомніць адну заяву еўрапейскага палітыка з мінулага тыдня, а менавіта прэзідэнта Сербіі. Насуперак ранейшай заяве свайго міністра, адказнага за еўрапейскую інтэграцыю, ён заявіў, што яго краіна ніколі не ўвядзе санкцыі супраць Расіі, нават пад ціскам ЕС. І што ён у рэшце рэшт атрымаў ад Лаўрова за сваю непахіснасць?

Але аплявуха, атрыманая сербам — нішто ў параўнанні з моцным ударам нагой, атрыманым іншым паўазіяцкім палітыкам на літару Л., які 31 год грае поўную бясхрыбетнасць перад расійскімі патрабаваннямі аб рознічным продажы фрагментаў «суверэнітэту» сваёй краіны.

Бо пасля стратэгічнай паразы ва Украіне «матухне Расіі» ўсё ж такі трэба кагосьці заваяваць дзеля ўнутрыкраіннага выжывання. Казахстан жа апошнім часам моцна схіляецца ў бок Кітая і нават мяцежнага Азербайджана. І гэта цяпер бачна нават на ўзроўні ваеннага супрацоўніцтва. А ўвязвацца ў бойку з НАТА без падрыхтоўкі, ды і падчас працягу ва Украіне, Расіі будзе даволі цяжка.

Таму — магчыма, у самай бліжэйшай будучыні — пасля заявы Лаўрова можна прадказаць такі кароткі змест апошняга публічнага выступу Лукашэнкі: «У мяне не было хрыбетніка, але я ўсё роўна мушу сысці». Бо гэта лагічна – хаўрус з Расіяй інакш не скончваецца.

З Беларусі — для Польскага радыё — Ян Кшыштаф Міхалак

Хто ў савецкім войску служыў, той у цырку не смяецца. Падрыхтоўка беларускіх вайскоўцаў

02.04.2025 20:19
Прымяраем на сябе мундзір дэсантоўца войск Лукашэнкі.

Дзяржава левага права – як у Беларусі хаваюць палітычныя прысуды

17.04.2025 14:01
З Нацыянальнага прававога партала pravo.by знікла база судовых пастаноў, у якіх публікаваліся прысуды па адміністрацыйных справах.