Беларуская Служба

Польшча запатрабавала польскага напісання прозвішча на еўрабанкноце Марыі Складоўскай-Кюры

09.08.2025 10:15
Узнікла блытаніна вакол новых еўрабанкнот, на якіх будзе намаляваны вобраз Марыі Складоўскай-Кюры. Аднак польская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі будзе падпісана па-французску як «Марыя Кюры», паведамляецца на сайце Forsal.pl
 -
Марыя Складоўская-Кюрыкрыніца: polskieradio.pl

Польшча пратэстуе. Міністр навукі і вышэйшай адукацюі Марцін Кулясек (Marcin Kulasek) звярнуўся да Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ) з афіцыйным зваротам з просьбай уключыць польскае напісанне імя і прозвішча навукоўца на еўрабанкноце.

Міністр падкрэсліў неабходнасць павагі як да навуковых дасягненняў, так і да культурных каранёў выдатнай польскай вучонай, і звярнуўся з патрабаваннем, каб на банкноце ў 20 еўра было надрукавана польскае напісанне яе імя і прозвішча: «Maria Skołodowska-Curie» (Марыя Складоўская-Кюры), а не французскае: «Marie Curie» (Марыя Кюры).

«Мы павінны памятаць пра свае карані і змагацца за бачнасць укладу Польшчы ў сусветныя навуковыя дасягненні», — падкрэсліў міністр Марцін Кулясек.

«Варта таксама адзначыць, што ў выпадку іншых гістарычных асоб, якія павінны з'явіцца на банкнотах еўра, такія як Мігель дэ Сервантэс і Людвіг ван Бетховен (адпаведна Miguel de Cervantes і Ludwig van Beethoven), захаваныя арыгінальныя імёны і прозвішчы, што яшчэ раз падкрэслівае няроўнае стаўленне да польскага лаўрэата Нобелеўскай прэміі», — заявіла польскае Міністэрства навукі.

Як паведамлялі СМІ на працягу некалькіх тыдняў, Еўрапейскі цэнтральны банк плануе новую серыю банкнот еўра. Адной з тэм, якія разглядаюцца, з'яўляецца «Еўрапейская культура», у якой будзе прадстаўлена Марыя Складоўская-Кюры — адзіны чалавек, які атрымаў дзве Нобелеўскія прэміі ў дзвюх розных галінах навукі.

Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы нагадала, што канчатковы выбар матыву і формы банкноту будзе абвешчаны ў канцы 2026 года.

яс/Forsal

Біяграфію гэтай польскай вучонай кітайцы абавязкова чытаюць у школе (ФОТА)

17.05.2025 07:11
У Ноч музеяў запрашаем у музей, прысвечаны гэтай вучонай, каб даведацца, чаму на шлюб яна не апранула белай сукенкі.