Беларуская Служба

Эксперт: заявы Пуціна пра поспехі расійскай арміі - свядомая маніпуляцыя

13.10.2025 15:41
Расійскі кіраўнік хваліўся нядаўна захопленымі тысячамі кіламетраў украінскай тэрыторыі. Гэта падман, каб запалохаць украінцаў і Захад, перакананы палітолаг Павал Усаў.
Аўдыё
  • Эксперт пра расійскія маніпуляцыі інфармацыяй у вайне з Украінай
Ілюстрацыйнае фотаEPA/VLADIMIR SMIRNOV /SPUTNIK / Dostawca: PAP/EPA.

Расійскія генералы неаднаразова завышалі свае дасягненні. Эксперты не раз звярталі ўвагу на тое, што Украіна ніколі не мела столькі самалётаў ды танкаў, колькі міністэрства РФ знішчыла ў сваіх зводках. Гэта не самападман, а адмысловая палітыка для запалохвання ўкраінцаў ды Захаду перакананы эксперт.

Расійскае міністэрства абароны штодня паведамляе пра тое, што расійская армія палепшае становішча на фронце, «наносячы паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ». Нядаўна Пуцін асабіста хваліўся, што з пачатку 2025 года войскі РФ занялі «амаль пяць тысяч квадратных кіламетраў тэрыторыі і 212 населеных пунктаў».

З дадзеных Bild вынікае, што з пачатку 2025 года Расія акупавала 2395 км² украінскай тэрыторыі. У сваю чаргу ўкраінскі OSINT-праект Deep State паведаміў, што пуцінскія дадзеныя завышаныя больш чым на 100%, і ў параўнанні з агульнай хадой вайны пуцінскія лічбы сведчаць пра мінімальныя поспехі.

Аналітыкі нагадалі, што найбольшых поспехаў у захопе тэрыторый Расія дабілася на пачатку агрэсіі, захапіўшы 108651 км2. З лістапада 2022 года па жнівень 2025 года расійскія сілы захапілі толькі 5842 км2, то бок 0,97 працэнта ўкраінскай тэрыторый, плацячы 167 салдат на км². У выніку за бягучы года Расія страціла 281 550 чалавек забітымі, параненымі на вайне.

Чаму расійская армія замоўчвае гэтыя лічбы і агучвае іншыя несапраўдныя звесткі? Гэта не свядомы самападман, а адмысловая палітыка для запалохвання ўкраінцаў ды Захаду перакананы палітолаг Павал Усаў.

— Яны самі сябе не падманваюць, гэта важны кампанент псіхалагічнага ўздзеяння ад пачатку вайны як на ўласнае грамадства, так і, перш за ўсё, на ўкраінскае. У лютым 2022-га года інфармацыйны аддзел расійскай арміі дэклараваў перамогу, знішчэнне ўсіх сістэм СПА, захоп Кіева, уцёкі камандавання Украіны, казаў пра тое, што ўкраінцы масава здаюцца ў палон.

Калі ж вайна зацягнулася, змяніўся характар інфармацыйнага ўздзеяння, зазначае эксперт.

— Расіяне пачалі дэманізаваць усіх украінцаў, прапагандысты пачалі заклікаць да вынішчэння ўкраінскага народу, называючы ўсіх ва Украіне фашыстамі. Уласным грамадзянам Крэмль пачаў казаць, што змагаецца не з Украінай, дзе ўжо арміі няма, а ваюе з НАТА, якое акупавала Украіну. З'явіліся гісторыі пра  польскіх наймітаў і так далей.

Цяпер заявы пра расійскія поспехі скіраваныя на тое, каб дэмаралізаваць Захад, зменшыць падтрымку, якая аказваецца Украіне, перакананы эксперт.

Слухайце размову ў аудыёфайле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі