Беларуская Служба

Эксперт: Пытанне адкрыцця мяжы з Польшчай звязанае з шырэйшымі перамовамі паміж Захадам і рэжымам Лукашэнкі

18.11.2025 18:34
Апоўначы з 16-га на 17-га лістапада Польшча адкрыла два памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю.
Аўдыё
  • Эксперт: Пытанне адкрыцця мяжы з Польшчай звязанае з шырэйшымі перамовамі паміж Захадам і рэжымам Лукашэнкі
КПП «Баброўнікі» адразу ж пасля адкрыццяPAP/Artur Reszko

Аднавіўся пропуск аўтамабіляў праз КПП «Кузніца Беластоцкая – Брузгі» і «Баброўнікі – Бераставіца».

Пракаментаваць гэтую падзею мы папрасілі эксперта па пытаннях Усходняй Еўропы Паўла Казанэцкага з Усходнеўрапейскага дэмакратычнага цэнтру.

Наш суразмоўца лічыць, што гэтае рашэнне звязанае з шырэйшымі перамовамі, якія, на ягоную думку, адбываюцца зараз паміж Захадам і рэжымам Лукашэнкі.

Размаўляў Яраслаў Іванюк

слухайце аўдыёфайл