З учорашняга дня, 27 кастрычніка, там дзейнічае рэжым спынення агню. Яго пашырылі на тэрыторыі, якія мяжуюць з Алешкамі, у тым ліку на размешчаны непадалёк абласны цэнтр — Херсон. Паводле ўкраінскіх уладаў, гэта найбуйнейшая дэскалацыя канфлікту з 2022 года.
Алешкі, дзе праводзіцца гуманітарная аперацыя, аддзяляе ад Херсона прыкладна чатыры кіламетры даліны Дняпра. З учорашняга дня жыхары Херсона ўпершыню за многія месяцы не чуюць выбухаў артылерыйскіх снарадаў і гукаў смяротна небяспечных беспілотнікаў. Як распавяла тэлеканалу «Суспільне» адна з жыхарак Херсона, дзякуючы спыненню агню людзі ў горадзе нарэшце выйшлі на вуліцы.
У Алешках рэжым спынення агню павінен дазволіць размініраваць падʼязныя шляхі да горада. З-за міннай небяспекі на працягу некалькіх месяцаў туды не пастаўлялі прадукты харчавання, а жыхары не маглі выехаць з горада.
Гуманітарная аперацыя, якая павінна завяршыцца эвакуацыяй мірнага насельніцтва, працягнецца як мінімум да 1 лістапада.
IAR/яс