Беларуская Служба

«Фіяска»: як правалілася нямецкая палітыка ў адносінах да Расіі

02.01.2026 16:43
Яшчэ ў 1999 годзе нямецкія спеслужбы характарызавалі Пуціна як цынічнага і нацыяналістычна настроенага афіцэра спецслужбаў.
 .
Герхард Шродэр.Фото: РАР/DPA/Kay Nietfeld

Палітыка Нямеччыны ў дачыненні да Расіі Уладзіміра Пуціна завяршылася стратэгічнай паразай Берліна. Да такой высновы прыходзяць журналісты Каця Глогер і Георг Маскола ў кнізе «Фіяска. Следчая гісторыя нямецкай палітыкі ў адносінах да Расіі», пра гэта піша польскамоўны партал «Нямецкай Хвалі».

Адным з ключавых момантаў аўтары называюць выступ Пуціна ў Бундэстагу 25 верасня 2001 года.  Прэзідэнт РФ, які гаварыў па-нямецку і абяцаў мір у Еўропе, выклікаў бурныя авацыі. Аднак, як высветлілася, тэкст гэтай прамовы ствараўся пры непасрэдным удзеле нямецкіх эліт — былых дарадцаў канцлера Гельмута Коля і прадстаўнікоў буйнога бізнесу. Так з’явіўся вобраз «іншага Пуціна», які, паводле аўтараў, быў ілюзіяй, створанай самімі немцамі.

Нямецкія спецслужбы, аднак, з самага пачатку не мелі ніякіх ілюзій. Яшчэ ў 1999 годзе Пуціна характарызавалі як цынічнага і нацыяналістычна настроенага афіцэра спецслужбаў. Нягледзячы на гэта, канцлер Герхард Шрёдэр хутка трапіў пад яго асабісты ўплыў. Аўтары апісваюць гэтыя адносіны як «гісторыю спакушэння», што мела далёкасяжныя наступствы для ўсёй Еўропы.

Асобнай крытыцы падвергліся газаправоды Nord Stream 1 і 2, якія зрабілі Нямеччыну празмерна залежнай ад расійскага газу, а таксама незразумелая ваенная супраца з Масквой, што працягвалася да анексіі Крыма ў 2014 годзе. Пры гэтым папярэджанні аб імперскіх амбіцыях Расіі гучалі ўжо пасля агрэсіўнай прамовы Пуціна ў Мюнхене ў 2007 годзе.

Аўтары кнігі адзначаюць, што ані Шрёдэр, ані Ангела Меркель не прызналі сваіх памылак. Да самага канца ў Берліне верылі, што эканамічныя сувязі стрымаюць Крэмль. Вайна супраць Украіны паказала, наколькі фатальнай была гэтая памылка.

эж

Былы прэзідэнт ФРГ: Чаму мы ставіліся да галасоў палякаў і балтаў менш сур’ёзна, чым да голасу Расеі?

10.05.2023 14:26
«Я лічу недапушчальным, што Шродэр, як былы канцлер, падпарадкоўваў і працягвае падпарадкоўваць сваю рэпутацыю і прэстыж Нямеччыны сваім прыватным інтарэсам», – сказаў Ёахім Гаўк.

Былы канцлер Германіі хоча паразмаўляць з Пуціным

28.03.2024 13:55
Герхард Шродэр па-ранейшаму лічыць, што яго сяброўства з Уладзімірам Пуціным з'яўляецца найлепшым сродкам для спынення вайны ва Украіне.

Нямецкія і расійскія палітыкі патаемна сустракаюцца ў Абу-Дабі

05.12.2025 11:03
 Грамадзяне абедзвюх краін могуць бесперашкодна падарожнічаць туды. У пустыннай краіне ім гарантавана дыскрэтнасць