Беларуская Служба

Казахстан мяняе Канстытуцыю

16.02.2026 15:43
Новы казахскі Асноўны закон істотна змяніць сістэму ўлады ў краіне ды крыху паслабляе статус рускай мовы.
Аўдыё
  • Што зменіцца ў Казахстане з новай Канстытуцыяй
  -
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт ТакаеўAP POOL /PAP/EPA

15 сакавіка бягучага году ў Казахстане адбудзецца рэферэндум, на якім грамадзянам трэба будзе прагаласаваць за новую Канстытуцыю. Пры адабрэнні дакумент уступіць у сілу ўжо з 1 ліпеня.

11 лютага прэзідэнту Казахстану Касым-Жамарту Такаеву паказалі выніковы праект абноўленага Асноўнага закона рэспублікі. На наступны дзень быў падпісаны ўказ аб правядзенні рэферэндуму, на які плануецца вынесці пытанне аб тым, ці прымаюць грамадзяне Казахстану новую Канстытуцыю краіны.

Абвяшчаючы рэферэндум, казахскі прэзідэнт заявіў, што новая Канстытуцыя – гэта сведчанне таго, што «Казахстан канчаткова развітваецца з звышпрэзідэнцкай формай праўлення і пераходзіць да прэзідэнцкай рэспублікі з аўтарытэтным, уплывовым парламентам».

Адваротныя ацэнкі гучаць ад юрыстаў і праваабаронцаў. Звяртаецца ўвага на тое, што ў новай Канстытуцыі парламент стане аднапалатны, а дэпутаты страцяць частку важных паўнамоцтваў. Згодна з прапанаванымі рэформамі, парламент Казахстану пазбаўляецца права здымаць недатыкальнасць з генеральнага пракурора, старшыні Вярхоўнага суда і ўпаўнаважанага па правах чалавека. Дэпутаты парламенту перастануць зацвярджаюць рэспубліканскі бюджэт, уносяць у яго змены. Таксама ў праекце новай Канстытуцыі знікне неабходнасць атрымання згоды парламенту на прызначэнні старшыні Канстытуцыйнага суда, сілавых міністраў, а прэзідэнт атрымае права распусціць парламент у выпадку другой адмовы на прызначэнне прэмʼер-міністра або суддзі Канстытуцыйнага суда.

Пра тое, што азначаюць гэтыя змены мы паразмаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.

— Казахстан быў і застаецца аўтарытарнай краінай, новая канстытуцыя – гэта толькі дэкларацыя пра дэмакратычнасць, рэальна яна не створыць там дэмакратычныя інстытуты. Такаеў ужо цяпер мае вялікія магчымасці, і нішто яму не перашкаджае працягнуць сваё прыбыванне каля ўлады. Новая Канстытуцыя надае прыярытэт нацыянальнаму заканадаўству перад міжнародным. Гэта азначае, што грамадзяне страцяць магчымасць шыкаць абароны ў міжнародных установах. Гэта сведчанне таго, што Казахстан застанецца аўтарытарнай дзяржавай.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аудыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі