Беларуская Служба

Берлінскі Музей выселеных можа зноў стаць прадметам міжнароднай спрэчкі

26.03.2026 11:30
«Саюз выгнаных» патрабуе, каб у музеі было «больш эмпатыі» да немцаў і менш аповеду пра тое, чаму ўвогуле адбылася вайна, піша Gazeta Wyborcza.
Rysunki dzieci z czasów wojny przekazuję historię w sposób osobisty i emocjonalny.
Rysunki dzieci z czasów wojny przekazuję historię w sposób osobisty i emocjonalny.Archiwa Państwowe/Archiwum Akt Nowych

Рыхтуецца змена на пасадзе кіраўніка берлінскага Музея выселеных падчас Другой сусветнай вайны з тэрыторый былога Рэйха.

Музей можа зноў стаць прадметам міжнароднай спрэчкі, як гэта здарылася пасля яго адкрыцця ў 2008 годзе першым урадам Ангелы Меркель. У той час не толькі Польшча, але і іншыя краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы абвінавачвалі Германію ў шанаванні памяці выселеных, ігнаруючы гістарычны кантэкст і злачынствы, якія немцы здзейснілі на акупаваных тэрыторыях.

На працягу гадоў часта мяняліся кіраўнікі музея — адзін за адным дырэктары звальняліся пад ціскам нямецкіх арганізацый выселеных. А з іншага боку з'яўляліся абвінавачванні ў тым, што музей абслугоўвае нямецкі гістарычны рэвізіянізм.

Спрэчкі скончыліся ў 2016 годзе разам прызначэннем на пасаду дырэктара Гундулы Бавендам, якая стварыла выставу, прысвечаную як трагедыі выселеных немцаў, так і гістарычнаму кантэксту, у якім яна адбылася, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Выстава падрыхтавана такім чынам, што наведвальнікі мусяць прайсціся па выставе, прысвечанай нямецкаму ўварванню ў Польшчу ў 1939 годзе і нямецкай акупацыі. Толькі пасля гэтага яны праходзяць у частку, прысвечаную пасляваеннаму перасяленню немцаў, піша Gazeta Wyborcza.

Паводле выдання са спасылкай на нямецкую газету Der Spiegel, канцлер Фрэдрых Мерц заклікае абʼявіць новы конкурс на пасаду дырэктара берлінскага Музея выселеных і стварыць магчымасць стаць новым дырэктарам для Роланда Борхерса, які раней узначальваў Берлінскі цэнтр дакументацыі прымусовай працы ў эпоху нацыянал-сацыялізму.

Ганна Радзеёўска, дырэктарка польскага Інстытута Пілецкага ў Берліне, заявіла выданню Gazeta Wyborcza: «Змена канцэпцыі выставы паспрыяе сціранню памяці пра злачынствы, учыненыя Германіяй падчас Другой сусветнай вайны. Гэтыя веды ўжо моцна абмежаваныя. У школах вучні значна часцей даведваюцца пра злачынствы, учыненыя ў Трэцім рэйху, а не ва ўсходнееўрапейскіх краінах», – падкрэсліла Ганна Радзеёўска.

яс