Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

НАТА рыхтуе новую стратэгію на выпадак нападу Расіі. Яе прадставяць у Польшчы

06.10.2026 08:09
На першым этапе Альянс плануе спыніць наступленне сухапутнымі сіламі і сродкамі, разгорнутымі на ўсходнім флангу.
 Patriot
ЗРК PatriotФото: By U.S. Army - http://www4.army.mil/armyimages/armyimage.php?photo=11606, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8620443

НАТА рыхтуе новую стратэгію дзеянняў на выпадак расійскага нападу на ўсходні фланг Альянсу. Дакумент пад назвай Theory of Victory («Тэорыя перамогі») рыхтуе галоўнакамандуючы аб’яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Алексус Грынкевіч, а яго прэзентацыя запланаваная ў Польшчы. Паводле Forsal.pl, які спасылаецца на  Bloomberg, план прадставяць 12 кастрычніка.

Стратэгія павінна вызначыць, як НАТА будзе дзейнічаць у выпадку ўварвання на тэрыторыю краіны-саюзніцы, і паказаць, як традыцыйныя ўзбраенні будуць спалучацца з новымі тэхналогіямі. Сярод іх — штучны інтэлект, танныя беспілотнікі, аўтаномныя сістэмы і тэхналогіі выяўлення цэляў.

На першым этапе Альянс плануе спыніць наступленне сухапутнымі сіламі і сродкамі, разгорнутымі на ўсходнім флангу. Пасля атрымання свабоды манеўру гаворка ідзе пра знішчэнне сістэм кіравання і сувязі праціўніка, каб хутка пазбавіць яго магчымасці працягваць наступ.

Асобная ўвага ў дакуменце надаецца гібрыдным пагрозам, якія застаюцца ніжэйшымі за парог адкрытага ваеннага канфлікту. Паводле прадстаўніка Грынкевіча, палкоўніка Марціна О’Донэла, сутнасць канцэпцыі — захаваць перавагу блока. Палкоўнік падкрэсліў, што стратэгія мае выключна абарончы характар і павінна стварыць умовы для стрымлівання агрэсіі.

Падрыхтоўка дакумента адбываецца на фоне дыскусій пра будучую амерыканскую вайсковую прысутнасць у Еўропе і размеркаванне абаронных выдаткаў паміж традыцыйным узбраеннем і новымі тэхналогіямі. Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Марк Рутэ заяўляў, што цяпер няма прыкмет падрыхтоўкі Расіяй звычайнага нападу на Альянс. Аднак, паводле генсека, Еўропа павінна быць гатовая да працяглых гібрыдных атак. Новы план таксама мае паказаць саюзнікам практычны сэнс росту абаронных выдаткаў і неабходнасць лепшай падрыхтаванасці да магчымай агрэсіі.

эж

Палітолаг: Пытанне не ў пастаяннай вайсковай базе ЗША ў Польшчы, а ў тым, што будуць рабіць гэтыя жаўнеры, калі нешта пачнецца 

05.10.2026 14:06
Палітолаг Роман Кузьняр, дарадца прэзідэнта Камароўскага па міжнародных пытаннях, сумняецца, што пастаянная база ЗША забяспечыць чаканы эфект стрымлівання патэнцыйнага агрэсара: