Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Анджэй Пачобут: У снежні на стала вяртаюся ў Беларусь

27.10.2026 09:46
Журналіст падкрэслівае, што ў Беларусі людзі часта вымушаныя ўзважваць кожнае слова.
            15  2026
Анджэй Пачобут на ўрачыстым адкрыцці навучальнага года Інстытута Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта 15 кастрычніка 2026 годаБеларуская служба Польскага Радыё

Журналіст і адзін з лідараў Саюза палякаў Беларусі, былы палітвязень рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, Анджэй Пачобут заявіў, што плануе вярнуцца на Бацькаўшчыну ў снежні. У інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita ён расказаў пра ціск на польскую супольнасць, страх у беларускім грамадстве і тое, як людзі прызвычаіліся жыць ва ўмовах рэпрэсій.

Анджэй Пачобут адзначае, што нават звычайныя сустрэчы і кантакты могуць успрымацца ўладамі як пагроза. Пасля вызвалення некаторыя знаёмыя былі расчуленыя тым, што ён змог прыехаць і свабодна перамяшчацца.

— Гэта ўспрынялі як знак, што, магчыма, стане лепш, — гаворыць Пачобут.

Журналіст падкрэслівае, што ў Беларусі людзі часта вымушаныя ўзважваць кожнае слова:

— Людзі прызвычаіліся, што слова нічога не значыць. Я заўсёды ставіўся да слоў адказна. Калі я нешта кажу, гэта значыць, што я гэта абдумаў.

Анджэй Пачобут таксама расказаў пра сваю працу і кантакты з польскай супольнасцю. Паводле яго, ціск на людзей у Беларусі не знікае, а магчымасці для незалежнай грамадскай дзейнасці застаюцца вельмі абмежаванымі.

На пытанне журналіста газеты Rzeczpospolita Руслана Шошына, ці плануе ён застацца ў Беларусі надоўга, Пачобут адказаў:

— Вядома. Такое рашэнне было ад пачатку. Я ўвесь час пра гэта кажу. У снежні вяртаюся ў Беларусь.

эж


Анджэй Пачобут: СССР разваліўся, а Homo Sovieticus усё яшчэ існуе

16.10.2026 16:00
На ўрачыстым адкрыцці навучальнага года Інстытута Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта вядомы журналіст выступіў з тэматычнай лекцыяй «35 гадоў пасля распаду СССР: чаму Homo Sovieticus усё яшчэ існуе?»