Беларуская Служба

ЗША дамаўляюцца з талібамі

04.09.2019 15:24
Амерыканская грамадская думка ў пераважнай большасці выступае за завяршэнне інтэрвенцыі ЗША ў Афганістане.
Do ataków dochodzi w czasie kiedy przedstawiciele Stanów Zjednoczonych i talibów prowadzą rozmowy w Katarze
Do ataków dochodzi w czasie kiedy przedstawiciele Stanów Zjednoczonych i talibów prowadzą rozmowy w KatarzePAP/EPA/STRINGER

Вашынгтон пагаджаецца на частковы выхад амерыканскіх салдат з Афганістану ўзамен за гарантыі талібаў, датычныя спынення агню і барацьбы з тэрарызмам, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Дзевяты, жнівенскі тур перамоваў у Катары быў настолькі аптымістычным, што абодва бакі, як талібы так і амерыканцы, заявілі, што пагадненне наступіць неўзабаве.

Неафіцыйны вядома мала, але існуе інфармацыя, што на працягу 20 тыдняў амерыканцы вывядуць 5 тыс. 400 сваіх салдат з 14 тыс., якія дыслакуюцца ў Афганістане. Талібаў гэта не задавальняе, бо яны хочуць поўнага вывядзення. Прыхільнікам такога сцэнарыя зʼяўляецца таксама Дональд Трамп, які даў такое абяцанне сваім выбаршчыкам.

Амерыканская грамадская думка ў пераважнай большасці выступае за завяршэнне інтэрвенцыі ЗША ў Афганістане, якая працягваецца 18 гадоў. Нагадаем, амерыканская армія з’явілася ў Афганістане ў 2001 годзе пасля тэракту Аль-Каіды на Нью-Ёрк 11 верасня. Афганістан лічыўся галоўнай базай тэрарыстычнай групоўкі.

Цягам гэтага часу амерыканскія падаткаплатнікі выдалі на вайну, на падтрымку збяднелай краіны і яе ўрада каля 1 трлн долараў, а жыццё страцілі 4 тыс. амерыканцаў, як салдат, так і цывільных супрацоўнікаў амерыканскіх баз.

Талібы вядуць перамовы з пазіцыі сілы. Ад часу, як збеглі з Кабула ў 2001 годзе, яны яшчэ ніколі не былі настолькі моцнымі. У прыватнасці, фундаменталісты трымаюць пад сваім кантролем каля паловы краіны, здзяйсняюць тэракты ў сталіцы і іншых гарадах. Апошні здарыўся ў аўторак у мікрараёне, дзе пражываюць замежнікі.

Супраць вывядзення амерыканскіх салдат з Афганістану выступае сенатар ад партыі Рэспубліканаў Ліндсі Грахам. У СМІ ён пужае грамадзян тым, што пасля выхаду амерыканскіх сіл нацыянальная бяспека ЗША апынецца пад пагрозай.

Паводле дадзеных АНН, у першай палове гэтага году колькасць мірнага насельніцтва, якое загінула з рук афгана-амерыканскціх сіл, упершыню перавысіла колькасць тых, якіх забілі талібы.

яс