Беларуская Служба

Прэзідэнт ЗША зняў з пасады свайго дарадчыка па нацыянальнай бяспецы - прычыны і наступствы

12.09.2019 14:23
Джон Болтан зусім нядаўна пабываў з візітамі ў Беларусі і Польшчы.
John Bolton
John BoltonPAP/EPA/JIM LO SCALZO

Учора стала вядома, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зняў з пасады свайго дарадчыка па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джона Болтана, які зусім нядаўна пабываў з візітамі ў Беларусі і Польшчы. Gazeta Wyborcza задаецца пытаннем, чаму ён быў адкліканы.

Паводле амерыканскіх СМІ, важнейшай прычынай адстаўкі былі перамовы з талібамі ў Camp David, якія планавалася правесці ў выходныя, але сустрэча не адбылася. Болтан з самага пачатку выступаў супраць. Калі Трамп зразумеў, што падпісанне пагаднення са сваймі ворагамі напярэдадні гадавіны 11 верасня нязручнае, ён знайшоў аргументы, каб ад дамовы адмовіцца. Болтан у той час быццам бы паведаміў прэсе закулісныя перамовы на гэтую тэму ў Белым доме, аб’яўляючы сваю перамогу.

Аднак паміж дарадчыкам і прэзідэнтам ды іншымі членамі яго каманды здаўна назіраліся канфлікты. Болтан, вядомы сваёй ваяўнічасцю, усё больш канфліктаваў з іншымі высокапастаўленымі чыноўнікамі. Болтан лічыцца ястрабам, ён пераконваў прэзідэнта ставіць цвёрдыя ўмовы між іншым Паўночнай Карэі або Расіі і адмоўна падыходзіў да спробаў Трампа пачаць перамовы з гэтымі дзяржавамі. Болтан хацеў нават адказаць мілітарнай атакай, калі Іран збіў амерыканскі беспілотны лятальны апарат. Каментатары спадзяюцца, што дзякуючы адстаўцы Болтана Трампу прасцей будзе дамовіцца на перамовы з прэзідэнтам Ірану, а таксама пачаць вывад амерыканскіх войскаў з Афганістана.

У сваю чаргу для Польшчы гэта дрэнная навіна, – дадае Rzeczpospolita, паколькі Болтан быў самым верным саюзнікам краіны па пытанні размяшчэння на польскай тэрыторыі амерыканскай ваеннай базы.

нг