Беларуская Служба

Беларусы ідуць на выбары ў парламент Польшчы

13.09.2019 20:37
Сёлета ня будзе Беларускага выбарчага камітэта, але польскія беларусы балатавацца са спісаў палітычных партый ды кааліцый.
Аўдыё
  • 13 кастрычніка ў Польшчы адбудуцца выбары ў Сейм і Сенат
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

13 кастрычніка ў Польшчы адбудуцца выбары ў Сейм і Сенат. Сёлета ня будзе Беларускага выбарчага камітэта, але польскія беларусы, якія перш за ўсё кампактна пражываюць на Беласточчыне, будуць балатавацца са спісаў палітычных партый ды кааліцый.

І так, кандыдатам у Сейм на пятым месцы ў выбарчым спісе Грамадзянскай кааліцыі знаходзіцца былы дэпутат Яўген Чыквін. У сваю чаргу за мандат сенатара будзе змагацца Ігар Лукашук, дырэктар беларускага ліцэя ў Гайнаўцы.

Пра шанцы кандыдатаў у парламенцкіх выбарах у Польшчы разважаюць беларускія журналісты з Беласточчыны – Валянціна Лаеўская з Радыё «Рацыя» і Мікола Ваўранюк з беластоцкана тэлецэнтра Польскага тэлебачання. З імі размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце аўдыё