У Беларусі разгортваецца чарговая выбарчая кампанія. Сёлета 17 лістапада маюць адбыцца так званыя выбары дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі.
Адсутнасць дэмакратычных практык і механізму сумленных выбараў ператвараюць выбары ў своеасаблівы рытуал. Аднак, некаторыя прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Беларусі ўсё адно ўдзельнічаюць у «выбарчым працэсе». Мы пацікавіліся ў відэаблогера і дэмакратычнага актывіста Алеся Круткіна, чаму ён вырашыў высунуць сваю кандыдатуру на парламенцкіх выбарах.
-Цяпер я збіраю подпісы, каб мець магчымасць зарэгістравацца кандыдатам, цяпер я з'яўляюся кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў. Мы ўсе добра ведаем, што выбараў у Беларусі няма, але мая мэта ўдзелу ў гэтым – наблізіцца да народа, размаўляць з людзьмі. Мы хочам даведацца пра праблемы і клопаты. Нам неабходна параіцца з народам, як паводзіць сябе ў 2020 годзе падчас прэзідэнцкіх выбараў.
Хутчэй за ўсё зноў будзе парушэнне заканадаўства, фальсіфікацыі. Дыктатар пойдзе на чарговы, ужо шосты тэрмін, будзем ажыццяўляць спробы спыніць гэта злачынства. Дзеля гэтага мы і далучыліся да сёлетняга так званага выбарчага працэсу. (...)
Сказаў нашаму радыё Алесь Круткін.
слухайце аўдыё
эж