Беларуская Служба

Лукашэнка ведае, што ў адносінах з Захадам ён можа сабе дазволіць больш, чым раней

20.11.2019 14:58
У нядзелю для еўрапейскіх лідараў важнейшымі, чым выбары, былі словы Лукашэнкі пра саюз з Расіяй.
Aleksandr Łukaszenka
Aleksandr ŁukaszenkaShutterstock.com / exsilentroot

У выданні Gazeta Wyborcza артыкул пра беларускія выбары ў Палату прадстаўнікоў. Выбраны ў нядзелю парламент тым адрозніваецца ад папярэдняга, што няма ў ім ніводнага прадстаўніка апазіцыі, у ранейшым было двое – Алена Анісім і Ганна Канапацкая. Цяпер жа прадстаўніцы Аб’яднанай грамадзянскай партыі нават не былі ўнесеныя ў спіс кандыдатаў – нагадвае Вацлаў Радзівіновіч.

Меркаваннем незалежных назіральнікаў, на гэтых выбарах былі парушаныя ўсе дэмакратычныя працэдуры. Адным словам, у Беларусі нічога новага. Захад, як на працягу апошніх 20 гадоў, вынікаў выбараў не прызнае. Аднак, меркаваннем палітолага Валеры Карбалевіча, Лукашэнка ведае, што цяпер ён можа сабе дазволіць ігнараваць крытычныя галасы з Еўропы ці ЗША. Еўрапейскі Звяз адмяніў санкцыі супраць Беларусі, ЗША іх прыпынілі, пытанні правоў чалавека адышлі на другі план. Кіраўнік Беларусі разумее, што ён можа дазволіць сабе больш, паколькі Захад звязвае з ім вялікія надзеі. У нядзелю для еўрапейскіх лідараў важнейшымі, чым выбары, былі словы Лукашэнкі, які згадаў пра тое, што ад эканамічнага супрацоўніцтва з Расіяй яго краіна губляе 9 млрд. долараў у год. «На хрэна нам такі саюз!», – заявіў Рыгоравіч, дадаючы, што не падпіша нічога, што абмежавала б беларускую незалежнасць.

Цягам 25-ці гадоў Лукашэнка будаваў свой аўтарытэт у якасці інтэгратара з Расіяй, які адбудоўвае Савецкі Саюз. Цяпер жа ён стаў абаронцам незалежнасці дзяржавы, гарантам таго, што Беларусь не стане часткай Расіі. Захад гэта купляе і глядзіць праз пальцы на тое, за што шмат гадоў яго лаяў.

нг