Беларуская Служба

НАТА выдаткоўвае больш, але ўсё адно недастаткова

02.12.2019 12:43
978 мільярдаў долараў ЗША – менавіта такую суму выдаткавалі на патрэбы абароны 29 краінаў блоку НАТА. 
Żołnierze Tureccy
Żołnierze Tureccy Mircea Moira/shutterstock

Па выніках 2019 года сума выдаткаў на абароназдольнасць дзяржаў-удзельніц Паўночнаатлантычнага альянсу вырасла на 6%, піша Dziennik Gazeta Prawna.

978 мільярдаў долараў ЗША – менавіта такую суму выдаткавалі на патрэбы абароны 29 краінаў блоку НАТА. 2019 стаў другім годам запар, калі дадзены радок выдаткаў расце. Паводле стандартаў Альянсу, яго чальцы павінны выдаткоўваць на абароназдольнасць 2% ВУП краіны. Нягледзячы на тое, што сумарная колькасць выдаткаў НАТА расце, гэты паказнік выконваюць толькі 9 з 29 краінаў. Польшча трапіла ў гэтую дзявятку. Урад краіны прызначыў на патрэбы войска 2,02% ВУП.

Абсалютным лідарам, паводле гэтага паказніка, з’яўляюцца ЗША. Амерыканцы на абароназдольнасць выдаткоўваюць 3,42% ВУП і гэта 695 мільярдаў долараў, што складае 70% выдаткаў на абарону 28 краін блоку. Лічба ўражвае.

У 2019 годзе радыкальны рост дадзеных расходаў быў занатаваны ў Балгарыі. Сафія патраціла на пакупку васьмі знішчальнікаў F-16 больш за мільярд долараў. Традыцыйна на барону багата выдаткоўваюць Вялікабрытанія і Грэцыя, за апошнія некалькі гадоў да гэтага ліку далучыліся прыбалтыйскія краіны і Румынія. Пра падзел фінансавых абавязкаў сярод удзельнікаў блоку НАТА пісала газета Dziennik Gazeta Prawna.

эж