Беларуская Служба

Туск абмежаваў правы Польшчы на карысць Расіі

04.06.2020 18:44
Кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск у 2009 г. у Сопаце падпісаў з Пуціным некарысную для Польшчы дамову, – прыгадаў партал niezalezna.pl.
Дональд ТускФото: РАР/Adam Warżawa

Узмацненне палітычнага шантажу з боку Расіі адносна Балтыйскага праліва прывяло да перамоваў паміж польскім бокам і Крамлём. Іх фіналам стала скандальнае, неспрыяльнае для Польшчы пагадненне.

Падчас сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Дональда Туска ў Сопаце 1 верасня 2009 г. было заключана т.зв. самаабмежавальнае пагадненне. У выніку Польшча абмежавала свае ўласныя правы, якія гарантуе Міжнароднае марское права, і аддала свае правы Расіі.

Пагадненне абмяжоўвала Польшчу ў ажыццяўленні міжнароднага права праходу суднаў, што датычыцца таксама Балтыйскага праліва. Гэта права ахоплівае ўсе віды караблёў незалежна ад таго, пад якім сцягам плавае судна. Падпісанне пагаднення ў 2009 годзе азначала добраахвотную адмову Польшчы ад права, замацаванага ў міжнародным марскім праве. 

Пасля ўступлення Польшчы ў Еўразвяз у 2004 годзе Расійская Федэрацыя заняла пазіцыю, што адносна добры для Польшчы пратакол 1945 года больш не дзейнічае (хаця ён быў заключаны на нявызначаны тэрмін). Такі падыход быў фактычна пацверджаны ўрадам Дональда Туска, падпісаннем новага пагаднення 1 верасня 2009 года.

Урад «Права і справядлівасці» ад самага пачатку імкнуўся да ажыццяўлення ідэі каналу праз Балтыйскую касу. Агучыў яе ў 2006 годзе тагачасны прэм'ер-міністр Яраслаў Качыньскі,
Калі праз год у 2007 г. «Грамадзянская платформа» пераняла ўладу, гэтыя планы былі хутка адхілены.

Цяпер таксама інвестыцыя не мае падтрымкі ў апазіцыйных партыяў.
У цяперашняй выбарчай кампаніі кандыдат на прэзідэнта ад «Грамадзянскай платформы» Рафал Тшаскоўскі на пытанне пра канал, адказаў: «Пераправа праз Балтыйскую касу, дзе высякаюцца сотні, тысячы дрэў, не тая інвестыцыя, якая рухае эканомікай».

Урад ПіС распачаў ужо будаўніцтва каналу. У канцы мая на Калінінградскім заліве пачалося будаўніцтва штучнага вострава, які зʼяўляецца часткай праекта.

Агульная працягласць новага воднага шляху складзе 22,8 км; глыбіня каналу – да 5 м. У канчатковым рахунку праз канал у порт «Эльблёнг», абмінаючы Балтыйскі праліў, пройдуць судны даўжынёй да 100 метраў і шырынёй да 20 метраў. Будаўніцтва канала на Балтыйскай касе павінна быць завершана ў 2022 годзе.

яс