Беларуская Служба

Лукашэнка палохае беларусаў

08.06.2020 16:03
Перадвыбарчая кампанія ў Беларусі пачалася не па сцэнары ўладаў.
Аўдыё
  • Эксперт прагназуе хаду выбараў у Беларусі

Беларускае грамадства палітызавалася, а ўлады чакалі спакойных перавыбараў. Лукашэнка пачаў нервавацца і спрабуе збіць актыўнасць рэпрэсіямі. Эксперт прагназуе, што гэтыя меры спрацуюць, беларусы не настолькі стаміліся ад Лукашэнкі, каб выходзіць пратэставаць пад дручкі міліцыі.

9 жніўня ў Беларусі адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Цяпер праходзіць кампанія па збоку подпісаў вылучэнцаў у кандыдаты на прэзідэнта. Нечакана для ўладаў яны вылілася ў масавыя акцыі – доўгія чэргі людзей, гатовых падпісацца за апанентаў Лукашэнкі.

Гэта раззлавала беларускае кіраўніцтва. Настолькі, што замежная прэса, у тым ліку польскія выданні, пачалі пісаць пра тое, што ўлады ў Беларусі рыхтуюцца да сілавых метадаў размоваў з грамадства. Лукашэнка гатовы страляць, напісала штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
Мы пацікавіліся ў аглядальніка Аляксандра Класкоўскага, ці магчымы такі сцэнар развіцця падзей?

Разаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл