Беларуская Служба

Беларуская рэвалюцыя пайшла ў анлайн

25.06.2020 12:35
Польская штодзёнка «Rzeczpospolita» піша пра тое, што беларусы рыхтуюцца да масавых пратэстаў.
  .    .
Беларусь перад выбарамі. Здымак мае ілюстрацыйны характар.EPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA

За апошні тыдзень у Беларусі міліцыя затрымала 360 чалавек у 19 гарадах краіны. За кратамі цяпер знаходзіцца большасць лідараў дэмакратычнай апазіцыі. Міліцыя нават арыштоўвае людзей, што стаяць у чэргах у крамы, зазначае выданне.

У такіх умовах людзі пачалі больш кантактаваць праз Сеціва, у камунікатары Тэлеграм з’явілася нават спецыяльная група пад назвай «97%», дзе амаль 20 тысяч чалавек абмяркоўваюць, як адхіліць ад улады прэзідэнта, што затрымаўся на пасадзе на 26 гадоў. Людзі размаўляюць пра план дзеянняў на бліжэйшыя месяцы да прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, піша газета.

Выданне зазначае, што ў асноўным беларусы размаўляюць пра мірныя формы пратэсту, а асоб, якія заклікаў да гвалтоўных дзеянняў супраць уладаў, запісваюць у правакатары.

Газета піша, што міліцыя рэагуе на змены грамадскіх настрояў. АМАП ды міліцыя ладзяць цяпер інтэнсіўныя трэніроўкі па разгону масавых пратэстаў. У Сеціве з’явіліся свежыя запісы такіх вышкалаў. Таксама ў Мінску з’явілася на днях мноства абвестак пра пільны прыём на працу ў міліцыю. Новых рэкрутам прапануюць тысячу рублёў заробку, з патрабаванняў – толькі наяўнасць сярэдняй адукацыі.

Гэта звязана з выбарамі і пратэстамі. Канфрантацыя паміж беларускім грамадствам ды ўладай нарастае, падсумоўвае «Rzeczpospolita».

юл