Чэргі да пітной вады ў Мінску, вялізарнага памеру, уразілі жыхароў сталіцы. З кранаў у мікрараёне Сухарава і Малінаўка пайшла смярдзючая вадкасць, якая выклікала нават апёкі скуры. Цэлы дзень уладатрымальнікі хлусілі, кажучы, што па хімічным складзе вада чыстая. Неабыякавыя людзі дапамагалі: куплялі ваду, развозілі па дамах, дзіцячых садках і бальніцах. Людзі з чэргаў, што стаялі да цыстэрнаў з вадой, ад мінскіх чыноўнікаў маглі атрымаць толькі палову ад патрэбы.
Чэргі да крамы Symbal.by зноў паўсталі, нягледзячы на сілавы разгон АМАПУ, калі затрымалі 20 чалавек. Крама зачыняецца і людзі хочуць паспець купіць рэчы з нацыянальнай сімволікай.
Чэргі да чыноўнікаў, якія вызначалі чальцоў камісіяў па выбарах. У выбарчыя камісіі ўключана 6 чалавек з 539 прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў.
Чэргі да ўнікальнай маркі з выяваю Лукашэнкі, якую пакуль ніхто не змог наклеіць. 97 адсоткаў плявалі не на той бок, а 3% лізалі не той бок.
Аляксандр Лукашэнка крочыў па «Краснай плошчы» у Маскве і імправізавана паразмаўляў з гасцямі парада Перамогі і пажадаў ім здароўя.
- «Дзякуй, што прыехалі, сябры. Дзякуй», – выгукнулі з трыбун лідарам замежных дзяржаў, якія прыехалі на свята.
Лукашэнка адказаў: «У сталіцу радзімы прыехалі! Пераможам, выстаім».
- Трымайся, бацька!
- Не хварэйце!
Вітаючы гасцей параду ў гонар 70-й гадавіны перамогі над нацысцкай Нямеччынай на галоўнай трыбуне ў Маскве 24 чэрвеня, Уладзімір Пуцін не падаў рукі наймалодшаму сыну Аляксандра Лукашэнкі – Мікалаю.
Учарашнія словы кіраўніка Мінгарвыканкама Сівака цытуе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна»:
«У зону сістэмы водазабеспячэння, дзе ўзніклі праблемы з якасцю вады патрапіла 2569 дамоў [учора называлася лічба, што там пражывае 750 тысяч чалавек – НН]. У 96% з іх ужо завершаны работы па прамыванні водаправодаў. Зараз гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі ў асобных кропках, іх каля 100, робіцца аналіз вады. Калі вынікі будуць станоўчымі, існуючыя абмежаванні па спажыванні пітной вады будуць знятыя.
Прычыны таго, што адбылося, на дадзены момант не ўстаноўлены. Зыходзячы з дакладаў гарадскіх службаў, адна з версіяў звязаная з выкананнем тэхнічных рэгламентаў пасля правядзення работ па замене часткі вадавода.
Для правядзення адпаведных наглядных дзеянняў і ўстанаўлення прычын Мінскі гарвыканкам звярнуўся ў пракуратуру».
Выказваючыся пра сітуацыю ў краіне, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што зараз у інтэрнэце актыўна распаўсюджваюцца «жудасныя фэйкі», з дапамогай якіх хочуць дыскрэдытаваць уладу. Некаторыя з такіх укідаў, сказаў ён, яго проста здзіўляюць:
«Сёння мне далажылі (хоць гэта было даўно, ніхто не дакладваў), што ў аднаго з маіх сыноў у Швейцарыі $ 840 млн. Накіруйце туды па дыпламатычных каналах ліст: хто хоча забраць гэтыя грошы, хай неадкладна забярэ».
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што інфармацыя проста фальсіфікуецца, і людзі, якія не разбіраюцца ў банкаўскіх дакументах, вераць гэтым фэйкам. «Людзі ж не разумеюць, што гэта такое. Такія фэйкі будуць пастаянна. І нам трэба гэта мець на ўвазе, з гэтым жыць і змагацца».
Дарэчы, гэта падкідваецца структурамі «бабічаўскімі», «нязыгарамі» з Расіі, – дадаў ён. – Гэта не наша, гэта з Расіі ідзе інфармацыя. Потым яны перапросяць, здымуць. Але людзям тое ў мазгі ўжо ўкінулі гэта».
Уладзімір Падгол