Дональд Трамп з энтузіязмам павіншаваў Анджэя Дуду з яго «гістарычнай перамогай».
Сусветны яўрэйскі кангрэс, які аб'ядноўвае яўрэйскія абшчыны 115 краін, з сядзібай у Нью-Ёрку, у афіцыйнай заяве прывёў словы старшыні кангрэсу Лаўдаўэра: - На працягу свайго першага тэрміну прэзідэнт Дуда аказаў зразуменне для выклікаў, якія стаяць перад польскімі яўрэямі, і працаў над паляпшэннем адносін з польскімі і міжнароднымі яўрэйскімі арганізацыямі ды і Ізраілем.
У сваю чаргу агенцтва Bloomberg у шырокім аналізе выбараў у Польшчы падкрэсліла, што польскае грамадства моцна падзеленае. У публікацыі падкрэсліваецца, што не падзелы зʼяўляюцца пагрозай для дэмакратыі, а парушэнне дэмакратычных працэдур і выкарыстоўванне для дасягнення палітычных мэтаў.
Нямецкія палітыкі і каментатары нават не хаваюць, што чакалі іншага выніку выбараў.
яс