Славамір Новак быў таксама шматгадовым дэпутатам Сейма Польшчы, міністрам у Канцылярыі прэм'ера Польшчы, а з 2016 да 2019 года – кіраўніком Дзяржаўнага агенцтва аўтамабільных дарог Украіны «Украўтадар». У яго два грамадзянствы – польскае і ўкраінскае. Затрыманне палітыка звязанае з яго працай ва Украіне. Пры расследаванні справы польскія спецслужбы супрацоўнічаюць з Нацыянальным антыкарупцыйным бюро Украіны і ўкраінскай пракуратурай. Пра гэта шырока паведамляюць польскія СМІ, у прыватнасці, Dziennik Gazeta Prawna.
Некаторыя прадстаўнікі апазіцыйных сіл заяўляюць, што гэта можа быць палітычная справа і палітычная помста. Польскія спецслужбы абвяргаюць такога роду абвінавачванне, зазначаючы, што справы нельга сфабрыкаваць, таму што ёй цесна займаюцца ўкраінскія спецслужбы. Справу адначасова расследуюць польскае Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро ды Варшаўская акруговая пракуратура, а таксама Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны і Спецыяльная антыкарупцыйная пракуратура Украіны.
Як паведамляюць украінскія следчыя органы, пра справе праходзіць сума ў 270 млн еўра. Былога кіраўніка «Украўтадара» падазраюць у тым, што ён разам з іншымі службовымі асобамі стварыў злачынную арганізацыю, якая займалася крадзяжамі сродкаў міжнародных арганізацый, што выдзяляюцца для рамонту дарог ва Украіне. Гэта ўстанавіла ўкраінскае антыкарупцыйнае бюро сумесна з польскімі калегамі. Злачынны перыяд ахоплівае 2016-2019 гады.
Адзін з эпізодаў датычыў будаўніцтва дарог на тэрыторыі Украіны, калі ўкраінскія кампаніі выконвалі будаўніцтва, але па тых ці іншых прычынах не маглі выканаць яго да канца ў адпаведныя тэрміны, і Новак за пэўнае ўзнагароджанне «вырашаў» іх праблемы па прадоўжанні дамоваў для пазбяганне штрафаў.
У Польшчы па справе праходзяць і былі затрыманыя былы камандзір спецпадраздзялення «Гром» сіл спецаперацый Войска Польскага палкоўнік Дарʼюш З. і адзін з гданьскіх бізнесменаў.
вс