Аляксандр Лукашэнка, які ўжо чвэрць стагоддзя застаецца на пасадзе прэзідэнта Беларусі, намякнуў, што на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў нядзелю, яму давядзецца спаборнічаць з Расіяй. У аўторак кіраўнік Беларусі выступіў з адтэрмінаваным з-за пандэміі штогадовым зваротам да народа і парламента, нагадвае Rzeczpospolita.
На гэты раз выступ Лукашэнкі быў арганізаваны ў самым вялікім у краіне Палацы Незалежнасці, у якім сабраліся больш за 2,5 тысячы чалавек - дэпутаты, службовыя асобы і вайскоўцы.
Кіраўнік краіны пазнаёміў іх з уласным бачаннем міжнароднай сітуацыі і пераконваў, што Беларусь – адзінае стабільнае месца ў цэнтры Еўразіі. Ён таксама канстатаваў, што Расія „баіцца страціцьБеларусь” і што Захад „усё больш цікавіцца” ягонай краінай.
Пасля амаль гадзіны перамовы, калі слухачы пачалі ўжо засыпаць, беларускі лідар урэшце адклаў картачку i пачалася самая цікавая частка яго звароту.
„Пакуль яшчэ вайны няма, стрэлаў яшчэ не было. Але была зроблена спроба арганізаваць бітву ў цэнтры Мінска”, - гаварыў Лукашэнка, звяртаючыся да Масквы, якая патрабуе неадкладнага вызвалення сваіх 33 арыштаваных пад Мінскам грамадзян. Расія пераконвае, што гэта ахоўнікі, якія накіроўваліся ў Стамбул,а службы Лукашэнкі сцвярджаюць, што агулам у Беларусь прыбылі амаль 200 баевікоў расійскага неафіцыйнага ваеннага фарміравання, то бок групы „Вгнера”.
Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў таксама свайго вядучага канкурэнта на нядзельных выбарах - Святлану Ціханоўскую.
„Вы не будзеце гнаць наш народ бізуном. У нас ёсць міліцыя, армія і спецслужбы. Я не дазволю на гэта, нават , калі мяне ўжо не стане. Вы спазніліся на чвэрць стагоддзя”, - пераконваў Лукашэнка не паказваючы наўпрост на адрасата сваіх пагрозаў.
Між тым, у аўторак Міністэрства абароны Беларусі пачало мабілізацыю на ўсходзе краіны. Мужчынаў да 35 гадоў, якія служылі ў арміі, выклікалі ў ваенныя часткі да 10 жніўня.
„Міліцыя і армія - гэта таксама беларускі народ, з намі працуюць іх жонкі, гэта - нашы сябры. Падчас акцый пратэсту яны (функцыянеры- рэд.) могуць сустрэць уласных дзяцей. Яны не будуць выконваць злачынныя загады, яны таксама хочуць пераменаў. Сітуацыя крыху больш складаная са службамі бяспекі. Лукашэнку не застаецца нічога, апроч запалохвання ўласнага грамадства”, - каментуе ў размове з выданнем Rzeczpospolita прадстаўніца выбарчага штабу Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна.
аз