Беларуская Служба

Польскі дэпутат: Беларусы не зменяць краіну без дапамогі звонку

12.08.2020 10:44
Паслаблены на Захадзе Лукашэнка, з пункту гледжання Крамля, лепшы ад моцнага прэзідэнта. 
Мінск PAP/EPA/YAUHEN YERCHAK

-Улады Польшчы і заходніх партнёраў заклалі, што ў Беларусі пасля выбару Аляксандра Лукашэнкі не будзе значнага супраціву з боку грамадства. Яго маштаб здзівіў, – гаворыць выданню «Rzeczpospolitа» Павал Коваль, кандыдат сацыяльных навук, дэпутат «Грамадзянскай кааліцыі».

Паводле яго, зварот міністраў замежных спраў Ваймарскага трохкутніка 7 жніўня быў зроблены запозна. У ім міністры выказвалі сваю занепакоенасць інфармацыяй з Беларусі і заклікалі ўлады прытрымлівацца дэмакратычных стандартаў падчас выбараў.

-Як Польшча, так і нашыя партнёры на Захадзе, падышлі да сітуацыі ў Беларусі руцінна. Адразу меркавалася, што выбары не будуць праведзеныя згодна са стандартамі, але таксама, што не будзе значнага супраціву з боку грамадства. Яго маштаб здзівіў, – гаворыць Павал Коваль.

Паводле палітыка, падтрымку Лукашэнку акажа перад усім Расія. Паслаблены на Захадзе Лукашэнка, з пункту гледжання Крамля, лепшы ад моцнага прэзідэнта. Пуцін выкарыстае яго слабасць.

Павал Коваль нагадвае, што пытанне Беларусі – гэта справа бяспекі ЕЗ, а асабліва краін на яго ўсходзе. Як улады ў Польшчы могуць падтрымаць беларусаў?

-Пры дапамозе палітычных крокаў, інфармацыйных, гуманітарных, як прыняцце палітуцекачоў, якія, пэўна, паявяцца. Нягледзячы на тое, як будуць складвацца адносіны з Лукашэнкам, Польшча павінна быць гатовая зрабіць такія рухі. Мы маем дачыненне з рэвалюцыйнай сітуацыяй, найбольшым супрацівам за апошнія 30 гадоў і несумненна галоўнай праблемай таго, што там адбываецца, ёсць тое, што раней не было падтрымкі звонку. Без яе такія змены немагчыма правесці, – сказаў выданню «Rzeczpospolitа» Павал Коваль, кандыдат сацыяльных навук, дэпутат Грамадзянскай кааліцыі.

ав